Знайсці
19.05.2023 / 19:386РусŁacБел

Расійскія вайсковыя эшалоны прыбываюць у Беларусь проста з зоны баявых дзеянняў — Супольнасць чыгуначнікаў

На гэтым тыдні аднавілася перамяшчэнне вайсковых эшалонаў Узброеных сіл Расіі з вайсковай тэхнікай і асабовым складам па тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым зафіксавана іх перакіданне проста з зоны вядзення баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны ў Беларусь і ў зваротным кірунку, паведамляе «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Станцыя Заслонава. Фота: railwayz.info

Незалежныя чыгуначнікі пішуць пра два заўважаныя імі эшалоны на станцыі Заслонава ў Лепельскім раёне. 

Першы, вайсковы эшалон № 961, выйшаў 11 мая са станцыі Валнаваха ў Данецкай вобласці на станцыю Заслонава.

У яго складзе — 45 вагонаў, з іх 4 пасажырскія (у іх можа змясціцца каля 200 чалавек), 2 крытыя (з рыштункам), 39 вагонаў-платформаў (з пагружанай колавай і гусенічнай вайсковай тэхнікай). Прыбыць на станцыю прызначэння гэты эшалон павінен быў 18 мая.

Другі эшалон (№ 962) выйшаў 17 мая са станцыі Заслонава на станцыю Гукава Растоўскай вобласці.

У яго складзе — 40 вагонаў, з якіх 3 пасажырскія (каля 150 чалавек); 2 крытыя (з рыштункам); 35 вагонаў-платформаў (з пагружанай колавай і гусенічнай вайсковай тэхнікай). Гэты цягнік меркавана мае прыбыць на станцыю прызначэння 22 мая. Там пасля змены цягніковай брыгады эшалон адправіцца далей на станцыю Чырвоная Магіла на Данеччыне і далей у бок горада Дэбальцава.

Акрамя вайсковых эшалонаў, адпраўленых са станцыі Заслонава на станцыю Гукава, 14 мая з Беларусі адправіўся як мінімум адзін эшалон са станцыі Палонка ў Баранавіцкім раёне.

У складзе гэтага цягніка — 45 вагонаў, сярод якіх 3 пасажырскія вагоны, 2 крытыя вагоны, 40 вагонаў-платформаў з вайсковай тэхнікай і навучаным кантынгентам Узброеных сіл РФ.

Таксама на станцыю Палонка прыбыло як мінімум 2 эшалоны з Расіі, адзін з якіх — 15 мая (40 вагонаў, з іх 4 пасажырскія, 1 крыты, 35 вагонаў-платформаў), другі — 16 мая (46 вагонаў, з іх 4 пасажырскія, 2 крытыя, 40 вагонаў-платформаў). 

Чытайце таксама:

Адбыліся затрыманні на баранавіцкай чыгунцы

У Расіі рэзка вырасла колькасць дыверсій. Больш за ўсё іх на чыгунцы

Расія наўрад ці зможа цалкам абараніць сваю чыгунку ад дыверсій — разведка Брытаніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
12
Сумна
21
Абуральна
95
20.05.2023
ай яй яй!!! якия нехарошыя))
3
Вапе/адказаць/
20.05.2023
Ганьба
21.05.2023
Андрусь, Да, надейся... Все будет также, как с теми, кто разруших Ирак, Ливию, Сирию, Афганистан и т.п. Про Ирак говорят, что количество жерт доходит до миллиона. Вместе с отдавшим приказ на вторжение на скамью сядут правительства, с территории которых управляются боевые дроны (Рамштейн Германия), которыми убивают без мужа и следствия людей в мире!! Также сядут те, кто помогал создавать серкетные тюрьмы ЦРУ из руководства Литвы, Польши, Румынии и т.п., где без суда и следствия пытали людей. Ну и не забудем про Гуантанамо... Почитайте хоть что-то про закон американский. В народе называется закон о вторжении в Гаагу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930