Знайсці
19.05.2023 / 16:325РусŁacБел

Каля мінскага фуд-корта з трэцяга паверха ўпала шкло і параніла хлопца

Увечары 15 мая з трэцяга паверха аварыйнага будынка па вуліцы Кульман каля фуд-корта «Лідбір Двор» выпала шкло з аконнай рамы. У выніку гэтага 19-гадовы малады чалавек атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Скрыншот з відэа

Будынак раней быў прызнаны аварыйным, і з 19 красавіка бягучага года выконваюцца работы па яго мадэрнізацыі. Але будаўнікі, насуперак дзейнаму заканадаўству, не абгарадзілі зону правядзення небяспечных работ, паведаміў Следчы камітэт.

Таму ў дачыненні да 32-гадовага прараба будаўнічай арганізацыі, які павінен быў кантраляваць выстаўленне агароджы, завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 303 (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса. Праводзяцца следчыя дзеянні. 

Чытайце таксама:

Пад Віцебскам узарвалі воданапорную вежу

Сёння ў Мінску некалькі хвілін бачылі гіганцкі фантан памерам са шматпавярховік. Што гэта было?

Малое дзіця ў Дуброўне наглыталася батарэек, магнітаў і шрубаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
19.05.2023
mikola, а я там амаль нядаўна на машыне праязджаў, о! Несьцерку памятаю зь мінулага. То была крама мужчынскага адзеньня. А непадалёк, на суседняй вуліцы, была крама жаночага адзеньня. Не магу ўзгадаць назву, можа падкажаце ?
2
умка/адказаць/
20.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Максим Дизайнер/адказаць/
21.05.2023
Голову подлечи, каштан. Человека чуть не убило
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера