Знайсці
19.05.2023 / 13:2512РусŁacБел

«Мы цалкам перагледзелі праграму падрыхтоўкі рэзервістаў» — камандуючы сіламі спецаперацый

«Мы выпрацоўвалі сістэму падрыхтоўкі ваеннаабавязаных у кароткія тэрміны, каб выйсці на ўзровень, які адпавядае сучасным патрабаванням», — заявіў прэс-службе Мінабароны камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка на завяршэнні збораў з ваеннаабавязанымі.

Вадзім Дзенісенка. Фота: агенцтва «Ваяр»

Галоўнае з заявы генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі:

  • Цалкам перагледжана праграма падрыхтоўкі рэзервістаў. І ўжо цяпер з улікам спецыяльнай ваеннай аперацыі былі праведзены заняткі, накіраваныя на аднаўленне навыкаў ваеннаабавязаных у кароткія тэрміны.
  • Ваеннаабавязаныя змаглі асвоіць новую праграму ў сціслыя тэрміны і паказаць вельмі добры вынік.
  • Батальён запасу цалкам гатовы да задач, якія могуць перад ім стаяць.
  • Батальён быў цалкам сфармаваны з ваеннаабавязаных, пачынаючы ад кіраўніцтва батальёна, штаба і заканчваючы апошнім салдатам у падраздзяленні.
  • Людзі зараджаныя і настроеныя на выкананне задач.

Чытайце таксама:

Мінабароны пачало новыя зборы з ваенаабавязанымі. У тым ліку ў Мінску

«Слабыя патугі асобных экстрэмістаў». Хрэнін анансаваў далейшыя праверкі боегатоўнасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
19.05.2023
[Рэд. выдалена]
21.05.2023
[Рэд. выдалена]
21.05.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930