Знайсці
18.05.2023 / 23:4810РусŁacБел

«Раптам гэтыя людзі выйшлі на вуліцы пад сваімі сімваламі і папулярна ўсім патлумачылі». Марзалюк расказаў пра «амерыканізацыю» ябацек

Праўладны гісторык і дэпутат Ігар Марзалюк у эфіры прапагандысцкай праграмы Марата Маркава на АНТ маляўніча расказаў, як у 2020 годзе прыхільнікі ўлады «пераадолелі паліткарэктнасць» і нібыта трыумфальна прайшліся з чырвона-зялёнымі сцягамі «ад Краснаполля і Касцюковічаў да Брэста». 

Фота: ont.by

Разважаючы пра дзяржаўную сімволіку, Марзалюк фактычна не адмаўляў таго, што асаблівай эмацыйнай прывязанасці да яе ў Беларусі не заўважалася, і выклаў сваю версію гэтага феномена:

«Нам перашкаджалі раней ілжыва зразуметая паліткарэктнасць, нежаданне часцяком рабіць акцэнты на тым, што рабілі ўсе, насамрэч. Неяк гэта сыходзіла за грані свядомасці. Лічылася, што само сабой, і так усё добра, і так зразумела. Усё гэта разам прыводзіла, у тым ліку, і да залішніх абмежаванняў у выкарыстанні той жа самай сімволікі».

Але цяпер усё, маўляў, па-іншаму, бо гэта «стала брэндам, гэта стала крута. У гэтым плане ёсць пазітыўная, калі так можна сказаць, своеасаблівая «амерыканізацыя», у добрым сэнсе».

Паводле сцвярджэння Марзалюка, цяпер у Беларусі на лукашэнкаўскую сімволіку ствараецца мода. Прычым, самае важнае, што гэты працэс пайшоў знізу ў 2020 годзе.

«Лічылі, што «піпл схавае», «маўклівая большасць» — раптам гэтыя людзі выйшлі на вуліцы пад сваімі сімваламі і папулярна ўсім патлумачылі на аўтапрабегах, на мітынгах, якія прайшлі ад Краснаполля і Касцюковічаў да Брэста і да самых да ўскраін, што яны сваю краіну, свае сімвалы нікому не аддадуць».

Выказванні Марзалюка разлічаныя хіба толькі на людзей з вельмі кароткай памяццю. Насамрэч, арганізаваныя ў падтрымку ўладаў у 2020 годзе «народныя» акцыі калі чым і ўражвалі, то толькі сваёй нешматлюднасцю і яўнай арганізаванасцю зверху. На іх часта засвечваліся адныя і тыя ж людзі, а на арганізацыю выдаткоўваліся немалыя бюджэтныя сродкі. Некаторыя ж запланаваныя і разрэкламаваныя ў адказ на пратэсныя акцыі мегамерапрыемствы даводзілася ў апошні момант ганебна адмяняць, паколькі ўзнікалі праблемы ў тым ліку і з энтузіязмам мас.

Сапраўднай прычынай таго, што пратэсты 2020 года не дасягнулі сваёй мэты, быў беспрэцэдэнтны гвалт з боку сілавых структур з фактычным вывадам іх з прававога поля, а зусім не перамогі на ідэалагічных пляцоўках.

Чытайце таксама:

Назваў сына Альгердам і насіў БЧБ-сцяжок на пінжаку, але цяпер пераабуўся. Гісторыя Ігара Марзалюка, любімага гісторыка Лукашэнкі

Марзалюк прыдумаў, як патлумачыць розніцу паміж прыхільнікамі бела-чырвона-белага і чырвона-зялёнага сцягоў

Лукашысты распрацоўваюць адзіную метадычку па гістарычнай памяці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
18
Ха-ха
42
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
32
0
Пожалуй/адказаць/
19.05.2023
Вывешивание титенковско-лукашенковского кз-флага на омоновские автозаки во время событий 20-го года было фундаментальной ошибкой лукашенковского режима. После такого даже у тех, кто хмыкал в сторону бчб-сцяга, этот флаг занял свое место в их сердцах. Собственно благодаря таким действиям властей произошло возрождение значения этого символа для большинства белорусов. Теперь к нему (кроме энтузиазма 1990-х во времена БНФ и Пазняка) добавилась сакральность и драматизм 2020-х.
0
Ёсік/адказаць/
19.05.2023
[Рэд. выдалена]
2
сало и чуб/адказаць/
19.05.2023
Кто бы мог подумать, диктатора не свергли потому что ему не до законов. Какая неожиданность! Не смогли потому что белорусы слабые, жалкие, боязливые. Не видят дальше своего носа, вся забота о будущем укладывается в урожай картошки на даче и заправить машину. Запугали - народ разошёлся по норкам, откуда их достаёт губопик. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930