Знайсці
18.05.2023 / 22:059РусŁacБел

У YouTube з'явіцца 30-секундная рэклама на тэлевізарах, якую нельга будзе адключыць

Google працягвае актыўную кампанію па нарошчванні колькасці Premium-падпісак. Неўзабаве ў YouTube з'явіцца 30-секундная рэклама на тэлевізарах, якую немагчыма будзе адключыць, і вялікі банэр нават на паўзе. 

У першую чаргу новыя віды рэкламы з'явяцца ў падборках на галоўнай старонцы з відэа, якія найбольш уцягваюць. Ролікі будуць «высокавізуальнымі» і з QR-кодамі для пераходу на старонкі брэндаў.

Гледачы будуць бачыць адзін доўгі рэкламны ролік замест двух паслядоўных 15-секундных, але кароткія аб'явы пры гэтым не знікнуць зусім.

Замовіць 30-секундную рэкламу можна будзе на YouTube Select — спецыялізаванай рэкламнай платформе, якая дазваляе выбіраць і распаўсюджваць рэкламу на каналах з найбольшай аўдыторыяй.

YouTube паведамляе, што 70% паказаў Select прыпадае на тэлевізары, таму новы фармат дасць рэкламадаўцам магчымасць паказваць больш сваіх паслуг або прадуктаў такім чынам, каб гэта дазваляла «больш багата расказваць гісторыі». На гэты момант гэты фармат шырока даступны ў ЗША і Канадзе, а ў канцы гэтага года ён будзе распаўсюджвацца па ўсім свеце.

Зусім нядаўна YouTube пачаў забараняць прагляд відэа тым, хто карыстаецца блакавальнікамі рэкламы. Адзінае выйсце з гэтага — аплата Premium-падпіскі.

Чытайце таксама:

Гугл можа выдаць гісторыю вашых перамяшчэнняў. Як абараніць ваш Google-акаўнт — падрабязны гайд

Як пачысціць і абараніць ваш YouTube — падрабязны гайд

YouTube дазволіў мацюкацца: правілы змякчылі для прыцягнення аўтараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
15
2
Ужас/адказаць/
19.05.2023
Вот так ютуп начинает свое движение в пропасть. Из-за обилия рекламы его невозможно смотреть на телефоне. На пк пока еще спасают плагины убирающие рекламу полностью...
0
Снид/адказаць/
19.05.2023
Внимание, волшебные слова для владельцев андроид-приставок: NewPipe, Vanced, AdAway, DNS66.
0
Скаты, манапалісты!/адказаць/
19.05.2023
Павінны быць вялізныя штрафы, ютуб зараз - манапаліст!
Кожны мае права зраабляць, але усі развітыя краіны змагаюцца за манаполіямі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930