Знайсці
18.05.2023 / 19:071РусŁacБел

У Казахстане сталі больш баяцца, што на іх нападзе Расія

Колькасць грамадзян Казахстана, якія мяркуюць, што Расія можа ўварвацца ў іх краіну на фоне вайны ва Украіне, вырасла за апошнія шэсць месяцаў удвая. Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае няўрадавымі арганізацыямі MediaNet і PaperLab.

Паводле апытання сярод 1100 рэспандэнтаў, якое праводзілася з 3 да 12 мая, амаль 60% казахстанцаў нейтральна ставяцца да вайны ва Украіне, 12,8% падтрымліваюць Расію, а 21,1% — Украіну, піша Reuters.

У той жа час, колькасць людзей, якія лічаць, што Расія можа ўварвацца ў Казахстан, вырасла з 8,3% да 15%. Амаль траціна рэспандэнтаў заявіла, што іх успрыманне Расіі пагоршылася праз вайну ва Украіне, больш за палову заявілі, што яно не змянілася, і толькі 4,7% сказалі, што яно палепшылася.

У Казахстане жыве каля 3 мільёнаў этнічных рускіх, краіна мае самую доўгую ў свеце бесперапынную сухапутную мяжу з Расіяй. 

Чытайце таксама:

Прэзідэнтка Малдовы: Калі Расія нападзе, я застануся ў краіне

ЕС пацвердзіў планы па санкцыях супраць трэціх дзяржаў, якія дапамагаюць Расіі з таварамі

Расія не будзе прадаваць Казахстану газ танней, чым Беларусі — «Газпрам»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
Анфиса/адказаць/
18.05.2023
Шансов меньше чем у нападения на Бутан, к примеру. Но боятся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера