Знайсці
18.05.2023 / 18:49РусŁacБел

Пагоршыліся ўмовы для палітзняволеных у СІЗА-1

Па інфармацыі праваабаронцаў, умовы ў СІЗА на Валадарскага для палітзняволеных зрабілі больш жорсткімі. Гэта тычыцца перадачы ім адзення ды лекаў, піша «Вясна».

Цяпер, як выявілася, адзенне і абутак адразу адпраўляюць на склад. Каб іх забраць, зняволеным трэба пісаць адпаведныя заявы, чакаць некалькі дзён, а да таго ж узамен ім трэба здаваць на склад нешта з іншага адзення. Вядомы выпадак, калі на склад забралі нават бялізну і шкарпэткі.

Акрамя гэтага, цяпер забаронена дасылаць медыцынскія пасылкі, а ў перадачах не прымаюць заспакаяльныя.

Раней стала вядома, што паводле ўказання Дэпартамента выканання пакаранняў ад 29 красавіка 2023 года вязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай, дазволена перадаваць толькі вітамінна-мінеральныя комплексы (не больш за адну ўпакоўку) і інсулін замежнай вытворчасці. Іншыя медыкаменты нібыта ёсць у наяўнасці ў медыцынскіх частках ізалятараў. Пры гэтым афіцыйна пра такія змены нідзе не паведамлялася.

Чытайце таксама:

Па ўсім свеце пройдуць акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў — расклад

Затрымалі дзяўчыну, якая адмовілася ад лукашэнкаўскай прэміі для таленавітай моладзі

Крытычная сітуацыя ў Гомельскай жаночай калоніі №4: праз нашэсце мошак зняволеныя ходзяць у пухірах, але перадаваць рэпеленты не дазваляюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930