Знайсці
18.05.2023 / 16:051РусŁacБел

Сталі вядомыя тэрміны ўступнай кампаніі ў каледжы і вучылішчы

Падаваць дакументы на адну са спецыяльнасцяў у ССНУ можна з 20 ліпеня. Адбор працягнецца месяц, але ёсць і выключэнні ў залежнасці ад формы навучання.

Фота ілюстрацыйнае

Тэрміны ўступнай кампаніі вызначаныя пастановай Міністэрства адукацыі №149, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Для тых, хто збіраецца паступаць у каледжы на дзённую бюджэтную форму пасля 9 класаў школы, прыём дакументаў заканчваецца 3 жніўня.

Асаблівыя тэрміны прыёму будуць у тых, хто плануе вучыцца на вячэрняй або завочнай форме па спецыяльнасцях «Сельская гаспадарка» і «Ветэрынарыя» — з 15 кастрычніка па 30 лістапада. У выпадку недабору ССНУ могуць абвясціць аб працягненні набору да 15 верасня.

На ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2023 годзе плануецца прыняць больш за 39 тысяч абітурыентаў, з іх каля 27 тысяч — на бюджэтную форму. 

Чытайце таксама:

Мінадукацыі назвала фэйкам інфармацыю аб працы над памылкамі ЦЭ

Выкладанне беларускай мовы ў беларускіх ліцэях на Падляшшы могуць зрабіць факультатыўным. Беларусы пратэстуюць

Што хвалюе беларускую моладзь і колькі з іх хочуць заставацца ў краіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
18.05.2023
A sto geta mjanaie ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930