Знайсці
18.05.2023 / 12:57РусŁacБел

Дзе ў Мінску найбольш кляшчоў. Паглядзіце карту

Кожны год санэпідслужбы праводзяць кантроль паркаў і пляжаў і складаюць анлайн-карту самых «клешчавых» месцаў, дзе людзям варта быць асабліва ўважлівымі і выконваць неабходныя захады засцярогі.

Клешч. Фота: Wikimedia Commons

У Мінску выявілі 16 тэрыторый, дзе колькасць кляшчоў перавышае дапушчальныя нормы. Падрабязнасці прыводзіць Tochka.by са спасылкай на Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Больш за ўсё кляшчоў спецыялісты выявілі ў гэтых месцах:

  • лес на Цнянскім вадасховішчы,
  • Парк камянёў,
  • Парк Цівалі,
  • Антонаўскі парк
  • парк імя Грэкавай,
  • экасцежка Мядзвежына,
  • экасцежка «Горад птушак»,
  • Яблыневы сад і прылеглыя да яго тэрыторыі па вул. маршала Лосіка — вул. Ю. Семянякі і іншыя месцы,
  • на 6 пляжах Мінска.

У Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі нагадалі, што кіраўнікі суб'ектаў гаспадарання абавязаныя на сваіх тэрыторыях правесці ўборку, добраўпарадкаваць зоны адпачынку, а таксама выкарыстоўваць дадатковы метад барацьбы з кляшчамі — хімічную апрацоўку.

Кляшчы сталі небяспечнейшымі

Самым распаўсюджаным наступствам укусу можа стаць заражэнне клешчавым энцэфалітам і барэліёзам (яго яшчэ называюць хваробай Лайма). У Беларусі фіксуецца рост клешчавых інфекцый: у 2,1 і ў 2,4 разу па энцэфаліце і Лайм-барэліёзе адпаведна, сведчыць статыстыка за мінулы год.

Больш за ўсё выпадкаў клешчавога энцэфаліту рэгіструецца ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях — да 70% ад агульнай колькасці па краіне. Акрамя таго, былі выпадкі заражэння не толькі праз укус кляшча, але і пры ўжыванні сырога казінага малака: 19 такіх пацыентаў за мінулы год.

Сімптомы клешчавога энцэфаліту — моцны галаўны боль, дрыжыкі, млоснасць і ваніты, ныючыя болі ў руках і нагах. Ліхаманка можа доўжыцца 4-5 дзён, потым стан паляпшаецца, але за гэты час, на працягу некалькіх тыдняў, пашкоджваюцца мазгавыя абалонкі.

Захворванне можа прывесці да інваліднасці: паколькі пашкоджаная нервовая сістэма, гэта пагражае эпілепсіяй, парушэннем кровазвароту, памяці, мыслення, успрымання. З-за пашкоджання мозгу цярпіць і дыхальная сістэма, што можа прывесці да смяротнага зыходу.

Хвароба Лайма выяўляецца сыпам на скуры, галаўным болем, высокай тэмпературай, ванітамі, а таксама паражэннем нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, апорна-рухальнага апарата.

Калі лячэнне будзе пачатае своечасова, то наступстваў перанесенай інфекцыі можа практычна не назірацца. Але нярэдка пры сур'ёзных неўралагічных і сустаўных паражэннях поўнага выздараўлення можа і не здарыцца, магчымая інваліднасць.

Чытайце таксама:

Апрацоўку Мінска ад кляшчоў завершаць на гэтым тыдні

Кляшчы: як ад іх уратавацца і што рабіць, калі не здолелі

Якія сродкі ад кляшчоў самыя надзейныя? Параўноўвае навуковец

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера