Знайсці
17.05.2023 / 20:191РусŁacБел

З'явілася інфармацыя пра паўторнае затрыманне Рамуальда Улана, які толькі-толькі вызваліўся. Але пасля яна не пацвердзілася

У праўладным тэлеграм-канале з'явілася відэа са смаргонскім актывістам Рамуальдам Уланам, які толькі на мінулым тыдні вызваліўся са зняволення па амністыі. У відэа Рамуальд кажа, што быў затрыманы за тое, што захоўваў на тэлефоне матэрыялы з «экстрэмісцкай» сімволікай, напісала «Вясна».

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 года «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён нібыта распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. На мінулым тыдні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Акрамя Улана, як вынікала з гэтага самага відэя, было таксама затрымана яшчэ 5 чалавек, сярод якіх яшчэ адзін былы палітвязень — Дзмітрый Паўтарак.

Аднак жа крыху пазней выявілася, што насамрэч Рамуальда Улана сёння не затрымлівалі. Інфармацыя ж пра яго і іншых затрыманне з'явілася таму, што толькі сёння сілавікі выклалі ў сваіх каналах відэа, знятае пэўны час таму, калі спадар Улан яшчэ знаходзіўся на «хіміі». 

Аператыўна правяраць такую інфармацыю ў цяперашніх умовах праваабаронцы, на жаль, не заўсёды ў стане.

Чытайце таксама:

Затрымалі Алену Анісім

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» сайт Most і яго кіраўніка

Аблава ГУБАЗіКа адбылася ў Брэсце — траіх мужчын затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
17.05.2023
Ni treba niczoga *rapausuzvac*......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930