Знайсці
17.05.2023 / 19:292РусŁacБел

Расійскія авіякампаніі ставяць на самалёты дэталі з прамінулым тэрмінам прыдатнасці

У 2022 годзе расійскія авіякампаніі здзейснілі дзве тысячы рэйсаў на самалётах з дэталямі і кампанентамі, тэрмін прыдатнасці якіх скончыўся. Пра гэта паведаміў «Коммерсант» са спасылкай на звесткі Растранснагляду.

Кіраўнік Растранснагляду Віктар Басаргін, выступаючы ў камітэце транспарту Дзярждумы, заявіў, што пазапланавыя праверкі некалькіх сотняў авіяпрадпрыемстваў зафіксавалі ў кампаніях, якія выкарыстоўваюць заходнія самалёты, «дэфіцыт камплектуючых вырабаў».

Па словах Басаргіна, гэта звязана з павелічэннем кошту і тэрмінаў дастаўкі дэталяў, у некаторых выпадках іх зусім «немагчыма завезці».

Суразмоўцы выдання ў «Аэрафлоце» і іншых буйных расійскіх авіякампаніях адмаўляюць выкарыстанне запчастак са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Па іх словах, яны, маўляў, маюць магчымасць прыпаркаваць самалёты ў чаканні паставак камплектуючых.

Пры гэтым эксперты лічаць, што сітуацыя з падтрыманнем лётнай прыдатнасці заходніх самалётаў у Расіі будзе пагаршацца і пагражае дэфіцытам флоту.

У маі выданне «Праект» паведамляла, што расійскія авіякампаніі пасля ўвядзення санкцый супраць Расіі ў сувязі з уварваннем ва Украіну адчуваюць праблемы з запчасткамі, праз якія яны ў шэрагу выпадкаў адыходзяць ад тэхнічных рэгламентаў і радзей, чым прадпісана, фіксуюць няспраўнасці.

Санкцыі, уведзеныя супраць расійскай авіягаліны пасля шырокамаштабнага ўварвання ва Украіну, прадугледжваюць забарону на пастаўкі ў Расію авіятэхнікі, а таксама забарону на палёты расійскіх самалётаў у краіны, якія ўвялі санкцыі, і закрыццё для іх паветранай прасторы.

Таксама былі адкліканыя сертыфікаты страхавання, а самалёты, набытыя ў лізінг, ад расійскіх авіякампаній запатрабавалі вярнуць (што яны не зрабілі). З-за гэтага большасць расійскіх самалётаў зараз могуць лётаць за мяжу толькі ў абмежаваную колькасць краін.

Чытайце таксама:

Бяспека самалётаў грамадзянскай авіяцыі Расіі пад пагрозай

Расійскія авіякампаніі пачалі разбіраць самалёты на запчасткі

Bloomberg: «Аэрафлоту» з-за дэфіцыту запчастак праз тры месяцы давядзецца пачаць разбіраць свае самалёты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
ЯНКА/адказаць/
17.05.2023
«Кіраўнік Растранснагляду Віктар Басаргін, выступаючы ў камітэце транспарту Дзярждумы, заявіў, што пазапланавыя праверкі некалькіх сотняў авіяпрадпрыемстваў зафіксавалі ў кампаніях, якія выкарыстоўваюць заходнія самалёты, «дэфіцыт камплектуючых вырабаў». Цікава, а антыпулітцараўская ці іншая падобная прэмія існуе? Яна чакае сваіх герояў!
1
Фрыдрых Карлсан/адказаць/
18.05.2023
Не хачу прагназаваць, але гіпатэтычна паразважаю: калі ў выніку такой безадказнасці упадзе самалёт з пасажырамі, кіраўнік растранснагляду панясе персанальную адказнасць за інцыдэнт? Ці спішуць на Абаму, як у іх прынята?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930