Знайсці
17.05.2023 / 18:207РусŁacБел

«Уключэнне Беларусі ў еўрапейскую сям'ю павінна стаць стратэгічным прыярытэтам для Рады Еўропы» — Анджэй Дуда

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што «ўключэнне свабоднай Беларусі ў еўрапейскую сям'ю павінна стаць стратэгічным прыярытэтам для Рады Еўропы». Гэта прагучала падчас дэбатаў United for Europe ў рамках 4-га саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Рады Еўропы ў Рэйк'явіку.

Польскі лідар падкрэсліў, што неабходна захоўваць салідарнасць з Украінай столькі, колькі спатрэбіцца, а таксама заявіў, што Рада Еўропы павінна падтрымліваць краіны Заходніх Балкан, Украіну, Грузію і Малдову на іх шляху ў ЕС.

Таксама, паводле слоў Анджэя Дуды, неабходна ўзмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі і змагацца за вызваленне ім усіх палітвязняў, уключаючы журналіста Андрэя Пачобута і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

«Нягледзячы на вар'яцкую вайну Пуціна, мы павінны змагацца за ўмацаванне дэмакратыі і свабоды ў сучасным свеце. Я цвёрда веру, што вайна ва Украіне скончыцца перамогай вольнага свету. Тады пачнецца новы раздзел у гісторыі Рады Еўропы», — цытуе прэзідэнта Польшчы ягоная прэс-служба.

Чытайце таксама:

Віцэ-прэм'ер Польшчы гаварыў у Бруселі пра супольны еўрапейскі план па падтрымцы беларускай мовы і культуры

Анджэй Дуда пракаментаваў сітуацыю з аэрастатам над тэрыторыяй Польшчы, а лукашысты правялі інфармацыйную атаку на польскага міністра абароны

Прэм'ер-міністр Польшчы: Мы сёння фарміруем карціну будучай Еўропы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гость /адказаць/
17.05.2023
Только после тотальной люстрации номенклатуры и чиновников , силовиков и армии.Иначе возможен повтор.
18.05.2023
Сьмешна гэта. Польша зразумела. Можа так сяк і балтыйскія краіны так думаюць (але дакладна без польскага імпэта). Але ўжо за Одэрам пра тое мала хто марыць, і чым далей тым меней. Пра гэта і самы беларусы нават не ўзгадваюць. 20-25% у лепшыя часы. Ці гэта ўся Беларусь?
0
Звычайная рэч/адказаць/
18.05.2023
Балерон Суслаў, згаданыя прыстаставанцы звычайна самыя першыя паспяваюць да ўсіх выгод. Гэта увогуле найменшы клопат.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера