У Чэрыкаўскім раёне за знойдзены на паліцах крам пратэрмінаваны прадукт абяцаюць задарма даваць свежы
У Чэрыкаўскім раёне запусцілі праграму «Спажывецкі кантроль». Яе асноўны прынцып: калі ты знайшоў у краме няякасны тавар — атрымай бясплатна добры, паведамляе «Магілёў.Media».
Фота ілюстрацыйнае
У праект, паводле паведамлення мясцовай раёнкі «Веснік Чэрыкаўшчыны», ужо ўключылася каля дзясятка крамаў Чэрыкаўскага раённага спажывецкага таварыства. Пры яго дапамозе спадзяюцца выключыць выпадкі рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам захоўвання.
У аддзеле эканомікі Чэрыкаўскага райвыканкама заявілі, што праграма «Спажывецкі кантроль» — гэта, маўляў, нават не акцыя, а гандлёвая палітыка, і заклікалі далучацца да яе ўладальнікаў іншых гандлёвых аб’ектаў.
Чытайце таксама:
Літоўскім крамам дазволяць прадаваць пратэрмінаваныя прадукты






Каментары
20
Шіляліс/адказаць/сачыць17.05.2023
О! Пацісончыкі бачу, заліковы закусон!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларускую мастачку Ганну Крук арыштавалі на 13 сутак
 1
У Мінску маршрутны аўтобус пратараніў чатыры легкавікі
 1
Сын Сахашчыка: Сістэма прымусіла б мяне стаць Паўлікам Марозавым і здрадзіць свайму бацьку
 7
Пятра Парашэнку не выпусцілі з Украіны
 1
Лукашэнка прыбыў на адкрыццё кліматычнага саміту ў ААЭ
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера