Знайсці
17.05.2023 / 16:497РусŁacБел

На «Мінскхлебпраме» сталі рабіць літоўскія шакоцісы

У некаторых мінскіх крамах супрацоўнікі выдання Tochka.by заўважылі шакоцісы беларускай вытворчасці. Гэта мучны выраб у выглядзе ялінкі, які вельмі папулярны ў суседняй Літве.

«Шакоціс» у перакладзе з літоўскай мовы — «галінкавы» (галінка — «шакас»), і слодыч так называецца з-за вонкавага выгляду. 

Робяць прадукт, які прадаецца ў мінскіх крамах, на прадпрыемстве «Мінскхлебпрам».

Цеста для гэтага кандытарскага вырабу гатуецца з дадаваннем вялікай колькасці яек, смятаны, а таксама сметанковага масла. Выпякаюць дэсерт на ражне, які паліваюць цестам. Сцякаючы, яно прымае «калючую» форму. Усярэдзіне такі ласунак пусты, але пры жаданні ў яго можна дадаць любую начынку, напрыклад, крэм або ўзбітыя вяршкі.

У мінскім універсаме «Цэнтральны» кошт шакоціса — 55,08 рубля за кілаграм, але так як важыць адна штука каля 300 г, то абыдзецца яна ў межах 20 рублёў.

Такі вялікі кошт тлумачыцца тым, што на 1 кіло мукі трэба дадаваць больш за 30 курыных яек.

У Літве прынята рабіць шакоцісы на вялікія святы, таксама слодыч возяць у якасці сувеніра ў іншыя краіны. Іх можна ў Літве набыць фактычна ў любой буйной прадуктовай краме.

У некаторых беларускіх рэгіёнах таксама могуць рабіць падобныя вырабы пад іншымі назвамі. Так, у Поразаве на Гродзеншчыне ён завецца банкухай і ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Чытайце таксама:

Сетка «Суседзі» пачала прадаваць літоўскія шакоцісы

Літоўскія кухары адраджаюць нацыянальныя стравы

Гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі прызналі пірог «банкуха» з Поразава. Што гэта такое?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
1
Алек. Ру/адказаць/
17.05.2023
І знову у́сë па-расейску, цьфу, а яшчэ, як дадаюць, нясмачна і дорага. Прам як з расейскай глыбінкі. Хай самі ядуць.
0
ЯНКА/адказаць/
17.05.2023
Алек. Ру, нават пэўныя вырабнікі з расейскае глубінкі робяць пераклад на беларускую мову. Прынамсі, слодычы ў іх больш смачныя й танныя, чым у «неглубінцы». 😀
0
Рупрэхт/адказаць/
18.05.2023
Іх рабілі як мінімум гады два таму. 

Дзякуй за навіну.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930