Знайсці
17.05.2023 / 16:14РусŁacБел

Беларускіх зуброў павязуць у Башкартастан

Пра планы пасяліць беларускіх зуброў у Башкартастане паведаміў прадстаўнік гэтай рэспублікі пры расійскім гандлёвым прадстаўніцтве ў Беларусі Канстанцін Клімін. Паводле яго слоў, навукоўцы ўжо распрацавалі праграму адаптацыі жывёл і выбралі для іх месца для жыцця — Мурадымаўскую цясніну.

Фота ілюстрацыйнае

«Праведзена вялікая праца, падрыхтавана ўся дакументацыя па патрэбных нормах утрымання чырванакніжных жывёл. Навуковая супольнасць падрыхтавала план дзеянняў, якім чынам можна было б адаптаваць папуляцыю беларускіх зуброў у Башкартастане», — цытуе Кліміна расійскае агенцтва Sputnik.

Ужо ў маі ў Башкартастан плануюць даставіць пяць асобін, а ў верасні — трынаццаць. Расійскі бок таксама разлічвае, што далейшае скрыжаванне дапаможа дадаткова вывесці той від, які будзе найбольш адаптыўны да ўмоў сярэдняй паласы Расіі.

Беларусь пагадзілася перадаць Башкартастану некалькі асобін зуброў у сярэдзіне студзеня, калі ў Мінск з візітам прыязджаў кіраўнік гэтага рэгіёна Радзій Хабіраў. Папярэднія кансультацыі паказалі, што башкірскія ўмовы беларускім жывёлам падыходзяць.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы падлічылі ўсіх зуброў

На Слонімшчыне вялікі зубр патрапіў у балотную пастку

У англійскія запаведныя лясы запусцілі зуброў. Яны трэба, каб лес быў здаравейшы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера