Знайсці
17.05.2023 / 11:027РусŁacБел

У Мінску пачала працу Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2023

На выставе MILEX-2023 прадстаўлена вайсковая і спецыяльная тэхніка беларускага, расійскага, кітайскага і іранскага ваенпрама. Выстава праходзіць з 17 па 20 мая на тэрыторыі «Мінск-Арэны».

У Мінску пачала працу Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2023. Усе фота: modmilby / Telegram

Адкрываючы выставу, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін паведаміў, што на ёй прадстаўлена ў тым ліку «даўгавечнае» ўзбраенне мінулага стагоддзя, якое прайшло мадэрнізацыю.

«На маштабным зброевым аглядзе экспертнай супольнасці і грамадскасці прадстаўлены не толькі шырокі спектр прынцыпова новых, самых перадавых высокатэхналагічных узораў узбраення, але і даўгавечнага, надзейнага ўзбраення, якое распрацавана ў канцы і нават у сярэдзіне XX стагоддзя, але яшчэ не вычарпала закладзены ў яго патэнцыял і рэсурс, якое пасля глыбокай мадэрнізацыі і адаптацыі да сучасных умоў вядзення ўзброенай барацьбы значна павысіла сваю баявую эфектыўнасць, эксплуатацыйныя характарыстыкі і эрганоміку», — сказаў Хрэнін.

Віктар Хрэнін таксама заўважыў, што сярод гасцей мерапрыемства ёсць прадстаўнікі «практычных усіх рэгіёнаў свету», нягледзячы на ​​складаную абстаноўку. Паводле яго, гэта «красамоўна сведчыць аб тым, што ў нашай краіны ёсць шмат партнёраў, саюзнікаў і аднадумцаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Максим Дизайнер/адказаць/
17.05.2023
mikola

Скоро к вам приедет. Жди, колбаса патриотическая
17.05.2023
Хакейны палац пад гранатамётны арт выдзелілі ? Ваў! Вось гэта падзея! А ў людзей усяго-та нейкі чэмпіянат сьвету па хакеі праходзіць... Плойма заўзятараў на вуліцах, вялізныя экраны на плошчах, сьпевы, шэсьці, фестываль,.. скукацішча адным словам...
0
дзядок/адказаць/
17.05.2023
Харошае ўзбраенне. А як яно ва Ўкраіне хораша гарыць ды разлятаецца ўдрузачкі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031