Знайсці
16.05.2023 / 22:486РусŁacБел

Магілёўскія габрэі закапалі ў зямлю процьму кніг. Але толькі з павагі да іх ФОТЫ

У фэйсбук-суполцы Chabad Mogilev апублікавалі фота, якія могуць недасведчанага чалавека шакаваць, але насамрэч, адлюстроўваюць толькі павагу да традыцыі. Выкапаную яму, падобную да магілы, наладавалі кнігамі і закапалі.

Рэч у тым, што як тлумачыцца ў каментарыі да фота, згодна з габрэйскім законам, святыя прадметы і святыя тэксты, якія па нейкіх прычынах перасталі быць патрэбнымі, нельга проста выкінуць ці знішчыць. Іх трэба пакласці ў «геніза», то-бок «на захоўванне».

У асноўным іх прынята закопваць у яму, падобную да магілы.

Так і зрабілі сябры магілёўскай габрэйскай грамады: 

«Сёння мы развітваліся з мноствам кніг і тэкстаў, якія з'яўляюцца вельмі дарагімі для нас, але ў сінагозе ўжо не хапае месца для іх захоўвання», — пракаментавалі тое, што адбываецца, у пабліку.

Чытайце таксама:

Цывія Любеткін, яўрэйская гераіня з Быценя. Да 80-годдзя паўстання ў Варшаўскім гета

Гефілтэ фіш, «рыба фіш». Захапляльная гісторыя стравы, якая з яўрэйскай кухні перайшла ў беларускую

Латкес: як яўрэйская страва запазычыла назву ад беларускіх аладак. І нашмат даўжэйшая гісторыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
17.05.2023
Шнуркі палімерныя закапалі таксама? А як жа экалогія?
17.05.2023
А чаму не ў труне, не ў дамавіне? Не ў скрынях якіх ...?
1
сала/адказаць/
17.05.2023
а чаму б не засунуць іх было ў сцяну плачу?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера