Знайсці
16.05.2023 / 22:012РусŁacБел

На мінскім скрыжаванні адбылася аўтааварыя са смяротным канцом

Як паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, сёння на скрыжаванні вуліц Карастаянавай і Кульман у Мінску адбылася аварыя, у выніку якой загінуў 62-гадовы мужчына.

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 17 гадзін 35 хвілін 62-гадовы кіроўца BMW, паварочваючы налева з Карастаянавай на Кульман насуперак правілам не даў перавагу машыне Opel, у выніку чаго спачатку сутыкнуўся з ёй, а пасля ўехаў у будынак.

Кіроўца BMW памёр на месцы, лекары з хуткай толькі канстатавалі смерць.

Чытайце таксама:

Мінчук ударыў пінчука па галаве кальянам

У Наваполацку мужчына страляў з пнеўматыкі па дзецях

62-гадовы мінчук пасварыўся са знаёмай і парэзаў колы яе машыны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
бмв - гэта дыягназ/адказаць/
17.05.2023
пенсіянер і бмв
17.05.2023
spacuvaiu...Ja tam nekali mjaskau....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера