Знайсці
16.05.2023 / 17:393РусŁacБел

З памежнага пункта пропуску «Прывалка» звезлі прыпаркаваныя ровары

У пункце пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы сілавікі сабралі і звезлі прыпаркаваныя людзьмі ровары. Забіраць іх трэба будзе ў Гродне, паведамляе Hrodna.Life.

Крыніца: ГраницаBYPL

Каб забраць ровар, гаспадару трэба даказаць, што ён сапраўды ягоны. Для гэтага трэба падаць адпаведныя дакументы ці прынамсі паказаць фатаграфію з роварам.

Раней на гэтым самым пераходзе так ужо рабілі зімой. Тады супрацоўнікі ДАІ перадалі ў «бюро знаходак» УУС Гродзенскага райвыканкама каля трох дзясяткаў ровараў.

Крыніца: ГраницаBYPL

Раней пры перасячэнні мяжы на ровары можна было праязджаць па-за чаргой. Гэтым часта карысталіся тыя, хто ездзіў закупляцца, і кіроўцы фур, якія працуюць за мяжой ды хочуць хутчэй трапіць дадому. Яны пад’язджалі на машыне ці на фуры і каля самай мяжы мянялі транспарт: па абодва бакі звычайна было прымацавана шмат пакінутых ровараў.

Але з 14 мая ў гэтым памежным пункце ровары па-за чаргой ужо не пускаюць, яны стаяць у агульнай чарзе, чаргуючыся з машынамі па тры праз тры. Праз беларуска-польскую мяжу пераязджаць на роварах увогуле нельга.

Чытайце таксама:

Літоўска-беларускую мяжу цяпер патрулюе мядзведзь

Літоўскія «Меднікі» аднавілі пропуск транспарту пасля ўчорашняга пажару

Літва не стала працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
18
0
Чаркашкварка/адказаць/
16.05.2023
Гэтак рабiць могуць толькi мазаiчныя шызоiды.
16.05.2023
Idyioty ! Dadumalisja rovery pazabirac.
10
Максим Дизайнер/адказаць/
16.05.2023
Правильно сделали
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930