Знайсці
16.05.2023 / 16:361РусŁacБел

У Беларусі значна павялічылася колькасць выпадкаў гібелі капытных у ДТЗ, за адны суткі — 33 жывёліны

У Беларусі адзначаецца значны рост ДТЗ, у выніку якіх гінуць капытныя дзікія жывёлы, паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).

Здымак ілюстрацыйны

Толькі за адны суткі, з 12 па 13 мая, дзяжурная служба Дзяржінспекцыі выявіла 33 такія выпадкі — гэты паказчык стаў максімальным за ўвесь перыяд фіксацыі дзяржінспектарамі краіны падобных фактаў.

Усяго са студзеня па красавік у Беларусі было зарэгістравана ўжо 943 ДТЗ з удзелам жывёл. У выніку загінулі або былі траўмаваныя 963 капытныя жывёліны — 149 ласёў, 17 высакародных аленяў, 761 казуля, дзікі, 2 лані. Гінуць, праўда, не толькі капытныя — сярод ахвяраў ёсць нават два бабры.

БТПР сцвярджае, што за чатыры месяцы бягучага года было зафіксавана амаль напалову больш (+48,7%) ДТЗ з удзелам жывёл, чым за такі ж перыяд 2022 года, а паказчык да 2021-га павялічыўся на 27,8% (+205 выпадкаў).

Часцей за ўсё, пад коламі аўтамабіляў сталі аказвацца казулі.

«Так, у студзені-красавіку 2023 года ў выніку ДТЗ загінула на 288 казуль больш (+60,9%), чым у аналагічным перыядзе 2022 года і на 240 жывёл больш (+46,1%) у параўнанні з 2021 годам», — расказалі ў БТПР.

У ведамстве мяркуюць, што такая тэндэнцыя абумоўленая перш за ўсё тым, што ў Беларусі вырасла папуляцыя казулі — гэтаму спрыялі адносна мяккія зімы апошніх гадоў.

Найбольш жывёлы гінуць на аўтадарогах агульнага карыстання — 95,7%. На чыгунцы зафіксавана ўсяго 38 такіх выпадкаў. Найбольш небяспечныя для жывёл — трасы М-1, М-2, М-3, М-4, М-6, М-7 і М-8. 

Чытайце таксама:

Рысь на трасе: як звяры трапляюць у пастку на дарогах

Раніцай праз мост цераз Дняпро ў Магілёве прыгожа прабеглі тры ласі ВІДЭА

Пад Пінскам на дарогу выйшла незвычайная жывёліна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0
0
Жвір/адказаць/
16.05.2023
Дык яны носяцца, што дурныя. У маім раёне перамяшчаюцца вялікімі гуртамі, на дарогу могуць скочыць у любы момант. У іншых месцах дарогі агароджаны, і там адносна бясьпечна, а тут запаведнік, і агароджаў няма, каб даць магчымасьць жывёлам міграваць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930