Знайсці
5
Axel Justas/адказаць/
16.05.2023
Мая вера круцейшая за тваю веру... Смех адзін. Усе больш-менш паважаныя духоўныя лідэры не акцэнтуюць увагу на 'як там дакладна ў Бібліі/Каране/Бхагаватгіце напісана', а гавораць пра агульначалавечае што па-над усімі рэлігіямі. А калі форма засцінае сэнс - ну дык Welcome to Ісламскую Дзяржаву ды ім падобнае. Толькі лоб не расшыбіце ў сваім 'правільным' маленні.
16.05.2023
Кожная хрысцiянская канфесiя лiчыць сябе адзiцай павiльнай. Яшчэ ý 1054 годзе падзялiлася царква. А праз 5 стагоддзяý ужо з каталiцтва пачалi вылучацца розныя пратэстанскiя канфесii. I кожная лiчыць сябе адзiнай правiльнай у разуменнi Бога, жыцця i святога пiсання. Напэýна так будзе заýсёды
0
Казік/адказаць/
17.05.2023
7, а які светапогляд, накірунак думкі ігд не лічыць сябе адзіна правільным?)
0
Казік/адказаць/
16.05.2023
Калісьці даўна каталіцкая царква лічыла, за што ў пекла, колькі дзён у чыстцы дадецца за кожны невялікі грэх, колькі здымаецца за добрыя ўчынкі. Толькі пазней дарасла свядомасць, што не нам гэта вырашаць, а Богу. І нават практыка "самазабойцы дакладна ў пекла" знікла, бо невядома, якая была свядомасць у чалавека ў апошнія секунды жыцця, якая была яго размова з Богам. Падобную пазіцыю і агучыў а. Аляксандр. Можа калісьці і пратэстанцкая тэалогія дарасце да гэтага ўзроўню
3
Жырмунскі/адказаць/
16.05.2023
Навошта цягнуць у цывільную газету міжрэлігійныя разборкі, якія цягнуцца ў хрысціянстве 2000 гадоў? 
0
Неправаслаўны атэіст/адказаць/
17.05.2023
Жырмунскі

лайкнуў Ваш допіс, а пасьля падумаў, што Вы ня маеце рацыі, з усёй належнай павагай. Гэта не рэлігійная спрэчка. Гэта спрэчка паміж складанасьцю, талеранцыяй ды чалавечнасьцю (з усімі хібамі, ecce homo) з аднаго боку. І прымітывазацыяй, дагматызмам ды прагай ўяўнай вышэйшасьці над апанэнтам -- зь іншага. Калі што, я з роўнай павагай і дыстанцыяй стаўлюся да ўсіх дэнамінацыяў, бо Пан Бог у сваёй беззаганнай мудрасьці ўчыніў мяне атэістам.
0
відьмаявідьма/адказаць/
17.05.2023
бо Пан Бог у сваёй беззаганнай мудрасьці ўчыніў мяне атэістам. ttps://nashaniva.com/316813Неправаслаўны атэіст, 😆
0
стары Гірш /адказаць/
17.05.2023
Расслабцеся, Бог Ізраіля месію пакуль не дасылаў.
0
Алег Нагорны/адказаць/
19.05.2023
Нагадаю паважанаму Зміцеру, што першы чалавек, які патрапіў ў рай — злачынца, які, па меркаваннях грамадства, асабліва пацярпелых ад яго злачынстваў, відавочны быў вырачаны на Божае пакаранне. Ён і сам упэўнены, што заслужыў пакаранне. І перад смерцю ён не паспеў ні прайсці тэалагічную катэхізацыю, ні ахрысціцца, ні ўзяць ўдзел у Еўхарыстычнай трапезе... Аднак вось гэтаму тэалагічнаму невуку і злодею Хрыстос кажа: «Праўду кажу табе, сёння са Мною будзеш у ра́і» (Паводле Лукі 23:43).

Таму айцец Аляксандар правільна распавядает пра тое, што такое дабро і зло па Евангельскіх нормах, правільна распавядае, што блюзнерства на Духа не даруецца... Аднак паводле евангельскай жа этыцы ён не можа падмяняць сваімі меркаваннямі суд Гасподзень у дачыненні канкрэтных асобаў. 

«Не судзíце, і вас не будуць судзíць; і не асуджа́йце, і не будзеце асу́джаны» (Паводле Лукі 6:37)
«Таму не судзíце зусім да часу, пакуль не прыйдзе Гасподзь, Які і асве́тліць скрытае ў цемры, і вы́явіць намеры сэрцаў, і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога (1-е Пасланне да Карынфян 4:5). 
А на беларускім прыходзе — я прыхаджанін айца Аляксандра ў Вільні — мы вучымся правільнаму духоўнаму разважанню, суджэнню. А таксама вучымся адрозніваць выкрыванне грахоў, суджэнне ад асуджэння — вынясення выраку, што канкрэта годны пекла, а хто ў раю.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера