Знайсці
16.05.2023 / 09:482РусŁacБел

Кастусёў трапіў у бальніцу, Статкевіч паўгода быў у адзіночнай камеры

Невясёлыя навіны ад беларускіх палітвязняў.

Рыгора Кастусёва затрымалі ў красавіку 2021 года, а ў верасні 2022 года асудзілі да 10 гадоў калоніі. Мікалая Статкевіча затрымалі тры гады таму, 31 мая 2020 года, і праз паўтара года, у снежні 2021 года, асудзілі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Пакаранне ён адбывае ў Глыбоцкай калоніі. Фота: «Наша Ніва»

Палітзняволены Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў бальніцы на абследаванні.

Пра гэта з фэйсбуку паведаміў зяць старшыні партыі БНФ Дзмітрый Антончык.

Рыгора Кастусёва затрымалі ў красавіку 2021 года, а ў верасні 2022 года асудзілі да 10 гадоў калоніі па справе аб захопе дзяржулады. У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Мікола Статкевіч паўгода быў у адзіночнай камеры, а цяпер, верагодна, у ШІЗА, напісала ў фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч:

«Сёння атрымала адказ з калоніі на свае запыты. Усяго толькі праз 95 дзён поўнай невядомасці. … Той, хто нічога не ведае пра сваіх родных, мяне зразумее. 36 спагнанняў, з іх 14 — ШІЗА (5 — за апошнія тры месяцы, тэрмін не паведамляюць). Цяпер, верагодна, у ШІЗА таксама, альбо толькі выйшаў. Чарговы раз пакараны знаходжаннем паўгода ў той самай адзіночцы 1х3 м, аналагу ПКТ у «звычайнай» калоніі. (Мінулыя паўгода расцягнуліся на 9 месяцаў). Гэта значыць, што, калі не ў ШІЗА, то кругласуткава ў каменным мяшку з прагулкай у такім жа каменным мяшку паўгадзіны на дзень. Пазбавілі ўсяго: адзінай пасылкі і спатканняў. Пра тэлефанаванні гаворка нават не ідзе. Лістоў па-ранейшаму няма», — напісала яна.

Чытайце таксама:

Рыгора Кастусёва ў калоніі пазбавілі спатканняў

«Мама прасіла тату сысці з палітыкі». Дачка Рыгора Кастусёва пра бацькаву няволю ды трывожныя навіны з-за кратаў

У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная Мікалаю Статкевічу

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з жонкай Статкевіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
22
1
Павлик /адказаць/
16.05.2023
Судя по тому как лукашисты путают узников - конец режиму быстрее, чем нам кажется
16.05.2023
Geta ni var*jactva  tak zdekivacca nad Ludzmi ?!       Dai BOG kab usim  IM - geta Vjarnulasja !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031