Знайсці
15.05.2023 / 23:2010РусŁacБел

Ва Украіне за хабар арыштавалі старшыню Вярхоўнага суда 

Украінскія антыкарупцыйныя органы затрымалі старшыню Вярхоўнага Суда Украіны Усевалада Князева пры атрыманні ім хабару, паведаміла «Украінская праўда» са спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах.

Паводле выдання, Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны і Спецыяльная антыкарупцыйная пракуратура Украіны задакументавалі атрыманне хабару памерам каля 3 мільёнаў даляраў старшынём Вярхоўнага Суда. Працягваюцца следчыя дзеянні.

НАБУ пацвердзіла, што выкрытая «маштабная карупцыя ў Вярхоўным судзе», а менавіта схема атрымання неправамернай выгады кіраўніцтвам і суддзямі. Дэталі ў НАБУ паабяцалі даць пасля, але ўжо апублікавалі фота грошай.

Усевалад Князеў кіруе Вярхоўным судом Украіны з 1 снежня 2021 года. 25 мая яму споўніцца 44 гады.

Чытайце таксама:

Украінская мафія разарвала сувязі з расійскай. Наступствы адчуваюцца па ўсёй Еўропе

Арыштаваны былы кіраўнік прадпрыемства «Матор Січ» папрасіў абмяняць яго ў Расію

Ва Украіне — скандал праз куплю харчавання для УСУ. Вярхоўная Рада выклікала міністра абароны Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
ра г не да/адказаць/
16.05.2023
Achtung! а арыштавалі ж не каго-небудзь, а старшыню Вярхоўнага Суда Украіны

і нехта будзе запрэшчаць беларусам калупацца у насе?
0
Dzianis/адказаць/
16.05.2023
Поні, дзе ты ў вышэйшым пасце пра мудрага палітыка і "расея не вораг" пабачыў? зянонадрочары, у вас ужо зусім мазгі там не варваць за вашай утульнай шырмачкай?
0
Поні/адказаць/
16.05.2023
Dzianis, чытайце - “Цяпер вось вельмі важна не змагацца супроць Расеі, а змагацца за Беларусь” - няўжо ў вас дагэтуль няма разумення, што рэжым змог утрымацца ўсе 29 гадоў толькі дзякуючы крамлю/расеі і іх імперскай палітыцы, але ж “невероятным” дагэтуль расія не вераг, раз супраць яя “вельмі важна не змагацца”.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера