Знайсці
15.05.2023 / 22:321РусŁacБел

Расійскіх салдат у Беларусі робіцца ўсё менш — Памежная служба Украіны

Расійскіх вайскоўцаў, якія прайшлі падрыхтоўку ў Беларусі, могуць перавесці на ўсходні кірунак для папаўнення сіл акупантаў. Цяпер на тэрыторыі Беларусі застаецца каля 2,5 тысячы расійскіх салдат, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле Дземчанкі, па стане на сёння, 15 мая, сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца цалкам кантраляванай. Праціўнік не зможа прарваць абарону ўкраінскіх абаронцаў на поўначы, калі нават паспрабуе гэта зрабіць. А большасць з расійскіх жаўнераў у Беларусі цяпер, маўляў, знаходзяцца на вучэннях або на палігонах.

«Можна адзначыць, што колькасць расійскіх вайскоўцаў значна ніжэйшая, чым была яшчэ некалькі месяцаў таму. Нагадаем, што колькасць расійскіх вайскоўцаў магла дасягаць і 10-11 тысяч чалавек», — дадаў Дземчанка.

Ён расказаў, што падрыхтаваныя ў Беларусі вайсковыя падраздзяленні расійскіх вайскоўцаў вяртаюцца ў сваю краіну. Далей іх, верагодна, будуць адпраўляць на ўсходні кірунак для папаўнення сіл акупантаў.

«Пакуль мы бачым, што многія падраздзяленні выводзяць з Беларусі, аднак папаўнення палігонаў не адбываецца», — падсумаваў прэс-сакратар ДПСУ.

Чытайце таксама:

Эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай адправілі з Беларусі ў Расію

Крыніцы: На беларускіх палігонах трэніруюць таксама расійскіх зняволеных для «Вагнера»

Задзейнічана 500 інструктараў. Мінабароны расказала аб падрыхтоўцы расійскіх вайскоўцаў у Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
16.05.2023
Расейскіх салдатаў робіцца менш у агульным.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930