Знайсці
15.05.2023 / 21:37РусŁacБел

У Расіі рэзка вырасла колькасць дыверсій. Больш за ўсё іх на чыгунцы

На тэрыторыі Расіі, а таксама ў анексаваным ёй з 2014 года Крыме, з 1 студзеня да 12 мая адбылося як мінімум 57 спробаў дыверсій на чыгуначных шляхах, аб'ектах Мінабароны і энергетычных аб'ектах. Амаль 25% з іх адбыліся толькі за 13 майскіх дзён, падлічыла выданне «Вёрстка».

У статыстыку ўвайшлі толькі праведзеныя спробы знішчэння дзяржаўных аб'ектаў, без розніцы, былі яны ўдалымі ці не. Гэта значыць, не ўлічваліся тыя выпадкі, калі сілавікі паведамлялі пра затрыманні грамадзян, якія нібыта рыхтавалі дыверсію, але не паспелі яе здзейсніць.

Таксама ў статыстыцы няма выпадкаў, калі тэлефонныя ашуканцы прымушалі людзей здзяйсняць падпалы ў абмен на вяртанне скрадзеных сродкаў.

Так, у студзені і лютым было здзейснена па 12 спробаў дыверсій. У сакавіку іх колькасць упала да сямі, а ў красавіку зноў вырасла да 12. У маі ж за 11 дзён ужо адбыліся як мінімум 14 спробаў знішчэння дзяржаўнай уласнасці.

Самы распаўсюджаны від дыверсій — падпалы рэлейных шаф на чыгунцы. З пачатку года вядома пра 36 такіх выпадкаў. Другія па папулярнасці — падпалы ваенкаматаў, іх было 9. Таксама дыверсанты пашкоджвалі чыгуначныя шляхі, падрывалі газаправод, падпальвалі паліцэйскія машыны, будынак ФСБ, склад Расгвардыі і цэнтр збору гуманітарнай дапамогі для салдат.

У маі маштаб дыверсій павялічыўся. 1 і 2 мая ў Бранскай вобласці адбыліся два падрывы чыгуначных шляхоў, з рэек сышлі два грузавыя саставы. 1 мая ў Ленінградскай вобласці невядомыя ўзарвалі апору лініі электраперадачы, а яшчэ адну замініравалі. Праз тыдзень на тэрыторыі авіязавода Чкалава ў Новасібірску адбыўся падпал закансерваванага бамбавіка Су-24.

Усяго з пачатку года дыверсіі здзяйсняліся ў 25 рэгіёнах Расіі і ў анексаваным Крыме. Больш за ўсё іх адбылося ў Падмаскоўі — дзевяць, пяць — у Новасібірскай вобласці, па чатыры ў Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбургу.

Чытайце таксама:

Украіна пагружае Расію ў «туман вайны», украінцы вялікія майстры ў гэтым — Le Monde

Расія наўрад ці зможа цалкам абараніць сваю чыгунку ад дыверсій — разведка Брытаніі

За дыверсанта — узнагарода. Улады ўзмацняюць патруляванне і іншыя меры бяспекі на чыгунцы — Супольнасць чыгуначнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930