Знайсці
15.05.2023 / 20:428РусŁacБел

Пракуратура расказала, чаму прызналі «экстрэмісцкімі» паблікі «чайлдфры»

Нядаўна ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма рашэннем суда Савецкага раёна Мінска патрапілі тэлеграм-каналы «Антынаталізм, чайлдфры, чайлдхэйтэры etc» і «Чайлдфры», суполка «Чайлдфры. Эліта грамадства» ў фэйсбуку, паблік «Чайлдфры» ва ўкантакце і акаўнт «Чайлдфры» ў інстаграме. Як паведамілі ў пракуратуры, такое рашэнне прынятае па іх заяве.

У такіх пабліках нараджэнне і выхаванне дзяцей нібыта прадстаўленыя як «негатыўныя з'явы», паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры.

«Інфармацыйная прадукцыя названых рэсурсаў накіраваная на распальванне варожасці ў дачыненні да дзіцячага насельніцтва і бацькоў, заклікае да штучнага перапынення цяжарнасці. Публічна дэманструе цынічныя і жорсткія спосабы абыходжання з дзецьмі. Нараджэнне і выхаванне дзяцей на гэтых рэсурсах падаюцца як негатыўныя з'явы», — сцвярджаюць у ведамстве.

Прыхільнікаў плыні чайлдфры, то-бок свядомага нежадання мець дзяцей, падчас свайго сакавіцкага паслання Нацыянальнаму сходу запатрабаваў абвясціць па-за законам Аляксандр Лукашэнка. Пасля гэта падхапілі драбнейшыя чыноўнікі і прапагандысты. Заява пракуратуры і наступнае рашэнне падкантрольнага ўладам суда відавочна — наступствы гэтай кампаніі.

Чытайце таксама:

 Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць геі на самых высокіх узроўнях і яны «залатыя людзі»

Лукашэнка заклікаў ксяндзоў мець дзяцей

Качанава: Я не падтрымліваю рух «чайлдфры», мяне выхоўвалі іначай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
20
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
16.05.2023
Анфиса, методичку возьми другую
4
А во!/адказаць/
16.05.2023
А чайлдфрышнікі папрасілі прабачэння ў сваіх бацькоў за тое, што яны былі дзецьмі? Чайлдфрышнікі такія чайлдфрышнікі)))
0
Антось Гарадзенскі/адказаць/
16.05.2023
А во!, гэта бацькі мусяць папрасіць прабачэння, бо чайлфрышнікі (і ўсё астатнія) нарадзіліся па чужой волі. І па чужой волі нам даводзіцца прымаць пакуты і радасці жыцця, а ў канцы смерць. Гэта глыбокае філасофскае пытанне, насамрэч.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930