Знайсці
15.05.2023 / 21:197РусŁacБел

Рамзан Кадыраў заплаціў украінскім спецслужбам за вяртанне свайго каня з Чэхіі

Паводле расійскага заканадаўства, падобнае можа лічыцца вельмі сур'ёзным крымінальным злачынствам.

Фота: тэлеграм-канал Рамзана Кадырава

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў 15 мая распавёў у сваім тэлеграм-канале аб вяртанні свайго зніклага ў Чэхіі каня па мянушцы Зазу. Паводле яго слоў, для гэтага ён кантактаваў з прадстаўнікамі «ўкраінскіх спецслужбаў».

Зазу з'яўляецца 16-гадовым гнядым жарабцом, які знаходзіцца ва ўласнасці кіраўніка Чачні і таму быў замарожаны ў якасці яго актыву пасля ўвядзення санкцый у 2014 годзе. У сакавіку з'явілася навіна, што конь знік з адной з чэшскіх стайняў і, хутчэй за ўсё, быў скрадзены.

«На пачатку года на мяне праз пасярэдніцтва выйшлі прадстаўнікі ўкраінскіх спецслужбаў, якія прапанавалі выкупіць Зазу. Яны ведалі пра маю прыхільнасць да скакуна і не пралічыліся — канешне ж, я пагадзіўся. І абышлося мне гэтае вяртанне ў 18 тысяч даляраў. Чыстыя капейкі, улічваючы яго рэальны кошт», — распавёў Кадыраў.

Раней той заяўляў, што яго конь можа каштаваць 10 мільёнаў даляраў. І нават нягледзячы на ​​моцнае разыходжанне паміж коштам жарабца і коштам яго выкупу, гэтая здзелка з'яўляецца вельмі сумнеўнай з пункту гледжання расійскага крымінальнага кодэкса.

Рэч у тым, што, напрыклад, па інфармацыі той жа расійскай Федэральнай службы па фінансавым маніторынгу ад сакавіка мінулага года, «аказанне фінансавай, матэрыяльна-тэхнічнай і іншай дапамогі Украіне, у тым ліку УСУ, цягне крымінальную адказнасць па арт. 275 КК РФ («Дзяржаўная здрада»)». 

Так што Кадыраву за фінансаванне ўкраінскіх спецслужбаў нават на 18 тыс. даляраў, паводле расійскага заканадаўства, павінна пагражаць да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Кадыраў распавёў, чаму пастаянна кажа «дон»

Кадыраў адмовіўся сустракацца з чачэнцамі, што трапілі ў палон. І адправіў іх зноў на фронт

«Дзе вы былі, калі мы ваявалі за Ічкерыю?» Кадыраў нечакана абвінаваціў Захад у няўдачах чачэнскіх незалежнікаў

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
51
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
5
0
Дырка /адказаць/
16.05.2023
Конь заминирован
0
Руслан/адказаць/
16.05.2023
Дырка , "Проверено. Мин нет" 
0
Улад/адказаць/
16.05.2023
Конь прыгожы. Але я так і не зразумеў, што ён рабіў у NATO. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930