Знайсці
15.05.2023 / 20:101РусŁacБел

Выйшла на волю палітзняволеная Людміла Кірыленка

Пра тое, што палітзняволеная са Жлобіна Людміла Кірыленка ўжо на волі, даведалася выданне «Свабодны Жлобін».

Людміла Кірыленка — прадпрымальніца, мае дваіх дзяцей. Была затрыманая 19 студзеня 2022 года па крымінальнай справе, распачатай пасля акцый пратэсту ў Жлобіне ў жніўні 2020 года. У жанчыны дома правялі ператрус, адвезлі ў СК Жлобіна на допыт, а затым змясцілі ў ізалятар.

Праз некалькі дзён яе перавялі ў гомельскі СІЗА і прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

22 красавіка 2022 года суд Жлобінскага раёна пастанавіў пакараць жанчыну пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года. Судзіў Кірыленку суддзя Яўген Ерафееў.

У жніўні 2022 года палітзняволеную перавялі з СІЗА-3 для адбывання пакарання ў гомельскую калонію №4.

Чытайце таксама:

Затрымалі мінскага відэографа — ГУБАЗіК сцвярджае, што на яго данеслі суседзі

«Я здольная перажыць амаль усё». Два з паловай гады Кацярына Андрэева ў зняволенні

Прыбіральшчыцу Мазырскага НПЗ затрымалі на працы за крытыку дырэктара «Мазырсолі» Уладзіміра Дворніка — «Флагшток»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
15.05.2023
Trymaisja !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера