Знайсці
15.05.2023 / 19:2110РусŁacБел

Грузія выдала дазвол на палёты расійскай авіякампаніі

Агенцтва грамадзянскай авіяцыі Грузіі 15 мая выдала дазвол на палёты расійскай авіякампаніі «Азімут». Яна першай атрымала дазвол ад грузінскіх уладаў на палёты ў краіну. 

Першы рэйс Масква — Тбілісі — Масква адбудзецца 17 мая. Рэйсы будуць выконвацца сем дзён на тыдзень.

Агенцтва грамадзянскай авіяцыі Грузіі таксама заявіла, што дазволы на палёты атрымаюць толькі тыя расійскія кампаніі, у дачыненні да якіх не дзейнічаюць санкцыі.

Перад гэтым Расія з 15 мая адмяніла візы для грамадзян Грузіі, а таксама дазволіла непасрэдныя авіязносіны паміж дзвюма краінамі.

Чытайце таксама:

Расія адмяніла візавы рэжым з Грузіяй і аднавіла авіязносіны. Прэзідэнт Грузіі назвала гэта правакацыяй

Беларускі пенсіянер расказвае пра Грузію, працу ў фермера, віно, гаючую прыроду ды злосць на лукашыстаў

Грузінскае МЗС асудзіла сустрэчу Лукашэнкі і Бжаніі, але назвала Лукашэнку прэзідэнтам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Выглядае, што ў Сакартвэла “не ўсё так адназначна”/адказаць/
16.05.2023
Калі ўвесь цывілізаваны свет абмяжоўваецца ад расеі, якая развязала вайну і генацыд супраць Украіны, у гэты час Грузія адчыніла дзверы расейцам і рашыстам. І гэта пры тым, што 20% Грузіі акупавана рф. У жніўні гэтага году як раз будзе 15 гадоў з пачатку вайны і акупацыі Абхазіі, калі расея бамбіла грузінаў. Няўжо ў іх такая кароткая памяць, ці проста грошы не пахнуць? Можа таму, што зараз у Грузіі кіруе прарасейская партыя, якая мае сувязі з газпрамам і іншымі расейскімі бізнесамі і каляпалітычнымі коламі (нічога не нагадвае?). Па-другое, паглядзіце як гэтае рашэнне прымалася - спачатку пра яго аб’явілі ў крамлі і толькі потым у Грузіі - адразу бачна субардынацыя часоў ссср, калі ўсе рашэнні прымаюцца ў крамлі і толькі потым спускаюцца/анансубцца ў залежных рэспубліках.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
16.05.2023
Ура!Можно из Москвы летать в Грузию за копье!
16.05.2023
Грызун, а в чем проблема? белавия же летает? впрочем, ваше мнение исключительно ценно ...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера