Знайсці
15.05.2023 / 18:14РусŁacБел

У Вілейцы рабочага засыпала зямлёй

Днём 15 мая ратавальнікам паступіла паведамленне, што патрабуецца дапамога ў выцягванні мужчыны з-пад грунту на вуліцы Добрай Волі.

Скрыншот з відэа

Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі МНС высветлілі, што пры работах па падрыхтоўцы траншэі для газавага трубаправода адбыўся абвал грунту (глыбіня 2 м, шырыня 1 м). У выніку дапамога патрабавалася мужчыну, якога прываліла грунтам.

«На месцы знаходзіліся калегі пацярпелага. Пры дапамозе рыдлёвак яны спрабавалі адкапаць мужчыну. Мы іх падмянілі. Калі вызвалілі мужчыну, пагрузілі яго на цвёрдыя насілкі і перадалі медыкам», — распавялі ў МНС.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла пацярпелага ў бальніцу.

Чытайце таксама:

У Магілёве чалавек загінуў пры аглядзе дэльтаплана

У Віцебску мужчына прадаваў пульсаксіметры без сертыфікатаў. Яму прад'яўленае абвінавачванне

У Пухавіцкім раёне на пажары загінулі двое мужчын

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930