Знайсці
15.05.2023 / 17:581РусŁacБел

Колькасць заражэнняў клешчавым энцэфалітам узрасла ў Беларусі больш чым у два разы

Колькасць заражэнняў клешчавым энцэфалітам у 2022 годзе вырасла ў 2,1 разу, хваробай Лайма — у 2,5 разу. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова.

Фота: Wikimedia Commons

«Па даных статыстыкі за 2022 год, у нас адбыўся рост клешчавых інфекцый у 2,1 разу па клешчавым энцэфаліце і 2,4 па Лайм-барэліёзе, і гэта нас насцярожвае», — заявіла Яшкова.

У гэтым годзе захворванне на энцэфаліт і хваробу Лайма знаходзіцца на ўзроўні мінулага года.

«На гэты момант зарэгістраваныя 2 выпадкі клешчавога энцэфаліту і больш за 200 выпадкаў Лайм-барэліёзу, але ў гэтых выпадках само заражэнне адбылося яшчэ ў мінулым годзе. За 4 месяцы 2023 года ў арганізацыі аховы здароўя звярнулася досыць вялікая колькасць людзей (у сярэднім у тры разы больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года) з прысмоктваннем кляшчоў», — заявіла Яшкова на прэс-канферэнцыі. 

Чытайце таксама:

Апрацоўку Мінска ад кляшчоў завершаць на наступным тыдні

Кляшчы: як ад іх уратавацца і што рабіць, калі не здолелі

Якія сродкі ад кляшчоў самыя надзейныя? Параўноўвае навуковец

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
3
0
Хутчэй за ўсё/адказаць/
15.05.2023
З расеі панавезлі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930