Знайсці
15.05.2023 / 16:505РусŁacБел

Памёр Хрыстафор Жаляпаў

Рух «За Свабоду» ў сябе ў сацсетках паведаміў пра смерць свайго сябра, віцебскага грамадскага актывіста Хрыстафора Жаляпава. Ён чатыры дні не дажыў да свайго 74-годдзя.

Хрыстафор Жаляпаў быў стваральнікам і кіраўніком віцебскага грамадскага аб'яднання «Самакіраванне і грамадства». Гэтая арганізацыя праіснавала больш за 11 гадоў і рэальна дапамагала мясцовым уладам, асабліва рэгіянальным саветам дэпутатаў, развіваць мясцовае ўпраўленне і самакіраванне ўсімі даступнымі законнымі спосабамі. Яно было таксама адным з цэнтраў аб'яднання віцебскай дэмакратычнай супольнасці.

Як і сотні іншых грамадскіх арганізацый, гэтае аб'яднанне ў верасні 2022 года было ліквідаванае рэжымам Лукашэнкі.

«Хрыстафор Жаляпаў быў генератарам ідэй, стваральнікам і рухавіком шматлікіх грамадскіх ініцыятыў Віцебшчыны. Сапраўдным грамадзянінам, які да апошніх дзён думаў не пра сябе, а пра іншых, глыбока перажываў і прапускаў праз сябе ўсе нягоды, якія абрынуліся на Беларусь», — напісалі калегі Жаляпава.

«Ад сярэдзіны 90-х Хрыстафор быў лідарам грамадзянскай супольнасці Віцебшчыны, узначальваў Цэнтр падтрымкі грамадскіх ініцыятываў. Дзякуючы яму віцебскі «трэці сектар» стаў адным з самых развітых і цікавых у краіне. Шчыры, разумны, неабыякавы, нястомны балгарын з беларускім сэрцам», — сказаў выданню «Позірк» сябар Жаляпава, экс-кандыдат у прэзідэнты і былы кіраўнік Руха «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Ён упэўнены, што імя Жаляпава «застанецца ў гісторыі змагання за еўрапейскую вольную Бацькаўшчыну».

Акрамя сяброўства ў Руху «За Свабоду», Жаляпаў таксама быў сябрам Сойму Партыі БНФ.

Развітанне з Хрыстафорам Жаляпавым адбудзецца 17 мая.

Чытайце таксама:

Памёр Іосіф Бойса

У зняволенага палітыка Мікалая Казлова памерла маці

У калоніі памёр палітвязень — пінскі блогер Мікалай Клімовіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
29
Абуральна
0
0
Gorliwy Litwin /адказаць/
16.05.2023
Не дажыў да свабоды. R.I.P.
0
Змагар-Беларус/адказаць/
16.05.2023

Хрыстафор Жаляпаў --- сапраўдны Беларус, разумны інтэлігэны добры Чалавек! Вельмі шкада.Маё спачауваньне ягоным сваякам.Я «знайшоў» яго (гледзячы з Менску) у 1992 г.,калі мы стваралі Беларускі Фонд Падтрымкі Дэмакратычных Рэформаў (Фонд імя Льва Сапегі)...Ён адразу пагадзіўся узначаліць віцебскую філію Фонда. Дзейнічаў ён (з сябрамі) сапраўды паспяхова! Ён быў сапраўдным Дэмакратам і ўсе свае высілкі прыклаў для таго каб адукавваць грамадзян РБ для дзейнасьці ў мясцовым самакіраваньні, для Правоў Чалавека. Меравіта таму ён быў актыўны ў шэрагу дэмакратычных арганізацый. Але нельга не адзанчыць, што ён за сваю актыўнасьць меў крымінальны пераслед дыктатуры. Канешне вельмі гэта адбірала у яго здароўе. А тыя татальныя катаваньня дыктатуры сабодных людзей пасля 2020 г. таксама адбіліся на ягоным здароўе... Шкада вельмі. Яшчэ адзін сапраўдны Беларус, Дэмакрат пакінуў нашыя шэрагі. Але Беларусы будуць памятаць Хрыстафора Жаляпава


0
Змагар-Беларус/адказаць/
16.05.2023
Вельмі цяжка   прыняць  факт  ягонай сьмерці
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930