Знайсці
15.05.2023 / 18:17РусŁacБел

Фанаты Тэйлар Свіфт ператварылі яе безыменную кнігу ў мегапапулярны бестселер. Як потым высветлілася, кнігу спявачка ўвогуле не пісала

Раскрываем падрабязнасці гэтай таямнічай гісторыі.

Тэйлар Свіфт. Фота: Wikimedia Commons

Фанацкая супольнасць вядомай спявачкі Тэйлар Свіфт выявіла ў інтэрнэце нібыта яе ананімныя мемуары і зрабіла іх бестселерам. Толькі вось спявачка наогул не мае да гэтага ніякага дачынення, пісала 10 мая выданне The Guardian.

Таямнічая кніга пад працоўнай назвай «4С Untitled Flatiron Nonfiction Summer 2023» з’явілася на сайце Amazon, і яе продажы вельмі хутка ўзляцелі. Кніга за 45 даляраў трапіла ў топ-10 кніжнага чарта Amazon, заняўшы другое месца ў рэйтынгу, а на платформе Barnes & Noble гэты твор увогуле стаў першым па колькасці папярэдніх заказаў.

Усё гэта адбылося дзякуючы аматарам Тэйлар Свіфт, якія палічылі гэтую кнігу яе ананімнымі мемуарамі. Вось як яны гэта вызначылі.

«Усё пачалося з таго, што ў сацсетках з’явіўся дакумент, які нібыта належыць выдавецтву Flatiron, дзе сцвярджаецца, што назва і аўтар кнігі стануць вядомыя 13 чэрвеня. Таксама паведамлялася, што кніга будзе мець 544 старонкі. Здагадлівыя фанаты адразу вырашылі, што гэта знак: калі скласці лічбы адну з адной (5+4+4), то атрымаецца 13 — лічба, якую Тэйлар Свіфт лічыць шчаслівай.

У той жа час выхад кнігі быў прызначаны на 9 ліпеня, а гэта якраз супадае з датай, згаданай у тэксце песні Last Kiss з альбома Speak Now. Некаторыя фанаты згадалі, што ў анонсе таго альбома Тэйлар звярнулася да слухачоў як да «шаноўных чытачоў», нібыта намякаючы на кнігу», — прыводзіць думкі фанатаў The Guardian.

Усе гэтыя здагадкі імгненна распаўсюдзіліся па ўсёй фанацкай супольнасці Тэйлар: фанаты дзяліліся тэорыямі і здагадкамі наконт кнігі, пра якую зусім нічога не ведалі дакладна. У той жа час кніжныя крамы абяцалі вярнуць грошы за замову, калі высветліцца, што кніга не напісаная Свіфт. 

Аднак 9 мая афіцыйныя прадстаўнікі спявачкі рашуча абверглі гэтыя чуткі, звярнуўшы ўвагу на той факт, што Тэйлар ніяк не магла напісаць гэтую кнігу з-за яе турнэ па ЗША і працэсу стварэння новага альбома.

І цяпер у фанатаў з’явілася іншая тэорыя: аўтарамі кнігі з'яўляюцца чальцы папулярнага карэйскага кей-поп гурта BTS, якія, дарэчы, неафіцыйна пацвердзілі, што займаліся напісаннем кнігі падчас службы ў войску.

Чытайце таксама:

Беларускі гурт, які бліжэй за ўсіх быў да «Грэмі»

Паўднёвакарэйскі дзявочы гурт устанавіў абсалютны рэкорд па праглядах на Youtube. 30 мільярдаў!

Янушкевіч расказаў, які раман Кінга яны выдадуць па-беларуску і калі

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера