Знайсці
14.05.2023 / 23:254РусŁacБел

У Мінску на наступным тыдні пройдзе выязное пасяджэнне Рады Парламенцкай асамблеі АДКБ

Выязное пасяджэнне Рады Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы запланавана на 17-18 мая. 

Фота: БелТА

Як піша БелТА, на пасяджэнні, якое пройдзе ў Мінску, плануецца разгледзець рэалізацыю рашэнняў лістападаўскай (2022 года) сесіі Рады калектыўнай бяспекі АДКБ і абстаноўку, якая складваецца ў зоне адказнасці арганізацыі; дзейнасць дзяржаўных органаў Беларусі па забеспячэнні ўстойлівасці і стабільнасці грамадска-палітычнай і ваеннай абстаноўкі, процідзеянні выклікам і пагрозам бяспекі ў кантэксце рэалізацыі прыярытэтаў старшынства ў АДКБ у 2023 годзе.

Таксама разгледзяць праект заяў Рады ПА АДКБ па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы і па супрацьдзеянні злоўжыванню наркотыкамі сярод дзяцей і моладзі і прасоўванні іх здаровага ладу жыцця і шэраг іншых пытанняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Абыпатрындзець/адказаць/
15.05.2023
Ну сьмешна ж, у іх было часу з 1994. Не нагаварыліся за амаль 30 год?:⁠-⁠P Даўно ўсім вядома, што гэта пастановачныя ворганы ФСБ і рэальна там нічога не адмяркоўваецца а зацьвярджаецца што спусьцяць з Лубянкі. А лялечны тэатр трэба толькі каб прыткнуць вертухаяў з нулявой адукацыяй і навесьці пыл у вочы
0
ПЯТРО/адказаць/
15.05.2023
17-18 мая это на этой неделе )
0
Питон/адказаць/
15.05.2023
вот уже и день поминок назначили :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера