Знайсці
14.05.2023 / 23:075РусŁacБел

Эрдаган папярэдне не змог набраць 50% галасоў. У Турцыі, імаверна, будзе другі тур выбараў

14 мая ў Турцыі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Удзельнічалі чатыры кандыдаты, але сапраўднае супрацьстаянне было паміж двума — прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і кандыдатам ад аб'яднанай апазіцыі Кемалем Кылычдароглу.

Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Па папярэдніх падліках, Эрдаган атрымаў 49,94% галасоў, Кылычдароглу — 44,3%. Але яшчэ не апрацавана 10% бюлетэняў.

Для перамогі ў першым туры аднаму з кандыдатаў трэба набраць больш за 50% галасоў. Гэта значыць, можа быць другі тур выбараў.

Іншыя два кандыдаты на пост прэзідэнта Турцыі набралі зусім нязначную колькасць галасоў. 

Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе краінай фактычна з 2003 года, калі стаў прэм'ер-міністрам. Кемаль Кылычдароглу ўзначальвае Рэспубліканскую народную партыю, якую заснаваў бацька Турэцкай дзяржавы Кемаль Атацюрк, а зараз аб'яднаны Нацыянальны альянс. Паводле папярэдніх апытанняў, Эрдаган саступаў Кылычдароглу. З апошнім звязваюць надзеі на больш дэмакратычную будучыню. 

Выбары праходзяць праз тры месяцы пасля разбуральнага землятрусу, у Турцыі падчас яго загінула 50 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Выбары стагоддзя ў Турцыі: чаму за імі сочыць уся Еўропа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5
6
Казік/адказаць/
15.05.2023
У такія моманты, калі ўсё вырашаецца доляй адсоткаў, хочацца паглядзець на тых, хто ные "а чаго ісці на тыя выбары, усё адно ад нас нічога не залежыць".
0
Абломаў/адказаць/
15.05.2023
Казік, у Беларусі сапраўды няма сэнсу на выбары хадзіць.
0
Турак/адказаць/
15.05.2023
Казік, А пра турэцкія выбары праўда такое казалі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930