Знайсці
14.05.2023 / 21:0419РусŁacБел

Як выглядалі чыноўнікі ў раёнах на ўрачыстасцях Дня дзяржаўнага сцяга ФОТЫ

Беларускую глыбінку да Дня сцяга, герба і гімна прыбралі ў чырвона-зялёнае. 

Чыноўнікі ў Бялынічах адзначаюць Дзень сцяга. Самая высокая ў цэнтры — старшыня райвыканкама Вольга Прыстромская. Фота: телеграм-канал «Новости Белыничей»

Галоўныя ўрачыстаці праходзілі ў абласных цэнтрах. На іх, як водзіцца, прадпрыемствы і арганізацыі рэкрутавалі ўдзельнікаў, якія меліся з'явіцца са сцягамі.

У Магілёве да гэтага дня прымеркавалі адкрыццё адрамантаванай вуліцы Камсамольскай. Тралейбусам па ёй праехала кіраўніцтва гарвыканкама і аблвыканкама. Старшыня абласной вертыкалі Анатоль Ісачанка і гарадскі кіраўнік Аляксандр Студнеў былі без гальштукаў.

Анатоль Ісачанка (справа ля акна тралейбуса), побач з ім Аляксандр Студнеў. На пярэднім плане — старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын. Усе без гальштукаў. Фота: газета Магілёўскага райвыканкама «Прыдняпроўская ніва»

Рамонт вуліцы выдаўся скандальным, бо дарожнікі знішчылі старую брукаванку на ёй.

Брук, выяўлены падчас работ на Камсамольскай вуліцы. Фота: тэлеграм-канал Aktahon

Ускладаць кветкі да мемарыяла «Барацьбітам за савецкую ўладу» магілёўскія чыноўнікі прыйшлі пры гальштуках. Плошча Славы, дзе адбылася асноўная ўрачыстасць, патанала ў чырвона-зялёным. У першых шэрагах была міліцыя.

Ускладаць кветкі да мемарыяла «Барацьбітам за савецкую ўладу» чыноўнікі прыйшлі пры гальштуках. Фота: тэлеканал «Беларусь 4 Магілёў»

У Шклове Дзень дзяржаўнага сцяга адзначылі без асаблівага пафасу. Да афіцыйнай даты правялі велапрабег. Старшыні райвыканкама Андрэя Камко, як выглядае з публікацый праўладных медыя, на ўрачыстасцях не было.

Сціплая імпрэза на малой радзіме Лукашэнкі. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Давыдовіч у завялікім касцюме. Фота: газета Шклоўскага райвыканкама «Ударны фронт»

Букет з трох гваздзікоў да помніка палеглым у Другую сусветную вайну ўскладаў намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Давыдовіч. На чыноўніку быў завялікі для яго касцюмны гарнітур. Побач з ім была жанчына ў майцы з надпісам «Любимую не отдают».

На ўрачыстасцях у Бялынічах. Фота: телеграм-канал «Новости Белыничей»

Найбольш крэатыўнымі на Магілёўшчыне былі чыноўнікі ў Бялынічах. Для іх пашылі чырвона-зялёныя строі.

Старшыня райвыканкама Вольга Прыстромская (у цэнтры). Фота: телеграм-канал «Новости Белыничей» 

У такі была апранута і старшыня райвыканкама Вольга Прыстромская. Яна віншавала ў ім пераможцаў спартовага забегу, прымеркаванага да афіцыйнай даты.

У Горках зладзілі вайсковы парад. Яго ўдзельнікамі былі ахоўнікі мясцовай калоніі і лячэбна-працоўнага прафілакторыя для жанчын.

Урачыстасць у Горках. Старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы і ахоўнікі горацкай калоніі №9. Фота: газета «Горацкі веснік»

Старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы выступаў на фоне траіх вайскоўцаў.

У Крычаве адзначаць Дзень сцяга сабралі апранутую ў мілітары моладзь.

На ўрачыстасці ў Крычаве моладзь апранулі ў мілітары. Фота: krichevlive.by

Старшыня Крычаўскага райвыканкама Андрэй Седукоў у строгім касцюме разам з падначаленымі раздаваў пасведчанні новым членам БРСМ. Тыя ў адказ прысягалі на вернасць «дзяржаўным сімвалам Беларусі».

Старшыня Крычаўскага райвыканкама Андрэй Седукоў. Фота: krichevlive.by

Сёлета ўпершыню ўлады адзначаюць Дзень сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь. Да 12 красавіка 2023 года гэта дата была прысвечана толькі гербу і сцягу.

Адзначаюць гэты дзень у памяць пра рэферэндум 14 мая 1995 года, па выніках якога былі адмененыя нацыянальныя сімвалы Беларусі — бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» — і ўведзеныя сучасныя. Пра гімн на тым рэферэндуме гаворкі не вялося.

Дзень сцяга, герба, а цяпер і гімна адзначаюць штогод у другую нядзелю мая. Сёлета на ім не выступіў Лукашэнка. Ён не з'яўляецца на публіцы ад 9 мая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Аляксандр Лукашэнка не з’явіўся на ўрачыстасцях Дня сцяга, герба і гімна. Рэй там вёў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка

У Дзярждуме пацвердзілі інфармацыю аб праблемах са здароўем у Лукашэнкі

Лукашэнка бярэ ўдзел у Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ФОТА

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
77
Ха-ха
26
Ого
5
Сумна
10
Абуральна
15
1
даведка/адказаць/
15.05.2023
Ничто так не дискредитирует власть в глазах народа, как заплывшие жиром чиновники и  идеологи 30-40 лет.
0
Не, вы серьёзно? /адказаць/
15.05.2023
Вот не могу понять как людям хочется так выглядеть? Это же просто дико...
0
Dendraryj/адказаць/
16.05.2023
Ото паноў! О Б...жа мілы! Якія гладкія ў іх рылы!... ...А морды зьяюць, як пад лакам, Відаць, жывуць яны са смакам. Якуб Колас “Новая зямля”
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930