Знайсці
14.05.2023 / 18:577РусŁacБел

У Дзярждуме пацвердзілі інфармацыю аб праблемах са здароўем у Лукашэнкі

Першы намеснік кіраўніка Камітэта расійскай Дзярждумы па справах СНД Канстанцін Затулін сказаў «Подъёму», што яму вядома, на што хварэе Лукашэнка, але дыягназ не назваў.

Лукашэнка 9 мая ў Мінску. Замест яго выступае міністр абароны Віктар Хрэнін. Скрын відэа

«Там нічога такога незвычайнага няма, гэта не кавід. Проста чалавек захварэў. Нягледзячы на тое, што чалавек захварэў, палічыў сваім абавязкам прыехаць у Маскву, а потым увечары таго ж дня праводзіў мерапрыемствы ў Мінску. Напэўна, мае патрэбу ў адпачынку — вось і ўсё», — пракаментаваў Затулін.

У прэс-службе Лукашэнкі афіцыйна нічога не паведамляюць.

Апошні раз Аляксандр Лукашэнка з'яўляўся на публіцы 9 мая і меў хваравіты выгляд. На ўрачыстасцях у Мінску ён упершыню не выступіў з прамовай. Сёння на афіцыйных мерапрыемствах зноў на людзях не з'явіўся.

Чытайце таксама:

Аляксандр Лукашэнка не з’явіўся на ўрачыстасцях Дня сцяга, герба і гімна. Рэй там вёў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка

У колах наменклатуры лічаць, што ў Лукашэнкі вірус, таму што адначасова з ім захварэлі яшчэ некалькі набліжаных

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
14.05.2023
Vo i trymai nesta u Sekrete ! Usio pradaduc voragam !
1
Владислав/адказаць/
14.05.2023
Некалькі дзіўная заява з суседняй дзяржавы.
Можна ўявіць тры варыянты:
1. Затулін нічога дакладна не ведае, ён проста хлусіць.
2. Лукашэнка добраахвотна дае справаздачу перад Масквой.
3. Сярод дактароў і блізкага атачэння Лукашэнкі ёсць расейскія шпіёны.
0
Хто гэта? /адказаць/
15.05.2023
А кто это и почему он считает нужным прокомментировать состояние здоровья гражданина другой страны? Каким боком он вообще к Беларуси?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера