Знайсці
14.05.2023 / 18:0829РусŁacБел

Зяленскі паціснуў руку Ціханоўскай 

У нямецкім Аахене праходзіць цырымонія ўручэння прэміі імя Карла Вялікага, якую ў гэтым годзе атрымаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. 

Скрын відэа 

Сярод прысутных была і Святлана Ціханоўская. Палітыкі паціснулі рукі, перадае прэс-служба Ціханоўскай.

На цырымоніі таксама прысутнічаюць канцлер ФРГ Олаф Шольц, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Разам з Ціханоўскай ад Беларусі прыехалі Таццяна Хоміч (сястра Марыі Калеснікавай) і Вераніка Цапкала як лаўрэаты прэміі мінулага года.

Фота: Франак Вячорка

Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага — адна з найбольш значных еўрапейскіх узнагарод, яна ўручаецца з 1950 года людзям і арганізацыям за іх вядучую ролю ў аб'яднанні Еўропы. У 2019 годзе прэміяй быў ганараваны генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, за год да гэтага — прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, у 2017-м узнагароду атрымаў брытанскі гісторык Гартан Эш, а ў 2016-м — Папа Францішак.

У розныя гады гэтай прэміяй у ліку іншых ганараваліся кароль Іспаніі Хуан Карлас I, Папа Ян Павел II, былы вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана, былая канцлерка ФРГ Ангела Меркель і старшыня Еўрапейскай рады Херман Ван Ромпей.

Учора Зяленскі выказваўся адносна Беларусі: «Нягледзячы на прапаганду, беларусы змагаюцца. 70% беларусаў супраць Расіі». Рыторыка ўкраінскіх улад яўна змяняецца.

Чытайце таксама:

Рыторыка Зяленскага адносна Беларусі змянілася: «Нягледзячы на прапаганду, беларусы змагаюцца. 70% беларусаў супраць Расіі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
111
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
3
Сёма /адказаць/
15.05.2023
Woodoo Cult , а ты чый адэпт?😂
0
Максим Дизайнер/адказаць/
15.05.2023
даведка,

Что?Опять украинки виноваты?
15.05.2023
A może szanowna Nasza Niwa napisze, że laudację na czesć Zełenskiego wygłosił premier kraju, który najbardziej pomaga Białorusinom .....??
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930