Знайсці
14.05.2023 / 15:5420РусŁacБел

Лупаносаў: Каля 40% ГУБАЗіКа было на баку народа. А вось Карпянкоў і Бедункевіч адкрыта казалі «За намі Расія»

Былы супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Станіслаў Лупаносаў у 2020 не стаў удзельнічаць у рэпрэсіях, а стаў дапамагаць народнаму руху за свабодныя выбары. Цяпер ён супрацоўнік «Байпола» — ініцыятывы сілавікоў супраць дыктатуры.

Станіслаў Лупаносаў. Фота: радыё «Рацыя»

Станіслаў Лупаносаў працаваў у ГУБАЗіКу на пасадзе старшага оперупаўнаважанага першага ўпраўлення. Гэта ўпраўленне займаецца карупцыйнымі злачынствамі ў сферы медыцыны. Да гэтага ён працаваў чатыры гады ў ГУУС Мінска. Займаўся злачынствамі ў кіберпрасторы, з хакерамі змагаўся, з махлярствам у інтэрнэце. Яшчэ да таго дзесяць гадоў — ва ўпраўленні крымінальнага вышуку, дзе займаўся раскрыццём крадзяжоў машын.

У лістападзе 2020 года Станіслаў Лупаносаў выехаў з тэрыторыі Беларусі — гэта быў момант, калі забілі Рамана Бандарэнку.

«Першы час пасля выбараў каля 40% ГУБАЗіКа адназначна была на баку народа, — расказаў Станіслаў Лупаносаў радыё «Рацыя».

— Яны гэтага не паказвалі, проста нічога не рабілі. Яны нічога не выконвалі. Другая частка бегала разам з Карпянковым, разам з Бедункевічам, з байцамі сіл спецыяльных аперацый Міністэрства абароны. Тыя кадры, што мы бачылі, гэта рабілі яны».

Гэта была не выпадковая, а свядомая пазіцыя.

«Практычна з кожным размаўлялі, увесь час праводзілі палітінфармацыю. У тым ліку з запрашэннем Караева, Казакевіча, яны ўвесь час уціралі палітыку рэжыму: «Гэта ўсё нармальна. За намі Расія». Прычым яны казалі даслоўна — Расія, не Лукашэнка, «за імі Расія». У прыватнасці, пра гэта казалі Карпянкоў і Бедункевіч».

Цалкам гутарку можна паслухаць на радыё «Рацыя»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
79
0
Очевидное вероятное/адказаць/
14.05.2023
Может прозвучать странно, но именно эти, безмозглые, но старательные "за которыми Россия" являются общим врагом для всех, а также источником опасности для всех. Незавидная судьба крымских и донецких ментов после 2014 года в этом плане очень показательна.
0
Казік/адказаць/
15.05.2023
бывших не бывает, а Мікалай Казлоў?
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
16.05.2023
49 % губазіка было "за народ", 51% - супраць, але гэтыя 49% настолькі адданыя ідэі дэмакратыі як улады большасці, што адразу заткнуліся і прызналі волю 51% і пачалі яе зацята бараніць як менавіта агульную волю . Свята веру Лупаносаву!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930