Знайсці
14.05.2023 / 15:452РусŁacБел

Мінабароны закупляе абсталяванне супраць уцечкі інфармацыі амаль на 900 тысяч даляраў 

Міністэрства абароны закупляе абсталяванне і праграмнае забеспячэнне для «выяўлення і прадухілення ўцечкі інфармацыі». Сума закупкі — 2,4 мільёна рублёў, заўважыла «Медыязона».

Інфармацыя пра закупку з'явілася на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Ведамства размясціла на сайце два лоты на тэндарную закупку. Першы — закупка «сродкаў цэнтралізаванага збору і карэляцыі падзей інфармацыйнай бяспекі (SIEM), праграмна-апаратнага комплексу «Сродак выяўлення і прадухілення ўцечкі інфармацыі (DLP)», праграмна-апаратнага комплексу «Міжсеткавы экран». На гэта абсталяванне Міністэрства абароны гатова выдаткаваць 1,4 мільёна рублёў.

Яшчэ адзін лот — закупка мадэмаў Orion3 FG-PAM-SR2L-4E1B/4Eth-RP. На мадэмы гатовыя выдаткаваць 1,041 мільёна рублёў.

У комплексе абсталяванне служыць для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі даных.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Не поможет/адказаць/
14.05.2023
Кто обслуживать и администрировать будет ???
В МО РБ, впрочем, как и всюду в Беларуси, умные выгнаны из страны, посажены и уволены.
0
Аслан Альдэбаранавіч/адказаць/
14.05.2023
Не поможет,відаць, палонныя айцішнікі будуць абслугоўваць. Альбо кітайскія студэнты. Гэта ж не гумовай палкай махаць, тут думаць трэба.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930