Знайсці
14.05.2023 / 14:571РусŁacБел

Жыхарку Гомеля затрымалі проста ў школе

Жанна Волкава — маці двух непаўналетніх дзяцей. Па словах знаёмай затрыманай жанчыны, міліцыя затрымала Жанну ў школе №63, куды яна прыйшла на сустрэчу з настаўніцай яе дзіцяці.

Жанна Волкава. Фота: Gomel.today

Цяпер Волкава знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Ёй інкрымінуюць арт. 130 КК («Распальванне варожасці»), піша тэлеграм-канал flagshtok.

Паведамляецца, што ў 2020-м годзе міліцыя затрымлівала Волкаву па адміністрацыйных артыкулах.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
10
0
цікава/адказаць/
14.05.2023
"прыйшла на сустрэчу з настаўніцай"
настаўніца здала?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930