Знайсці
14.05.2023 / 14:177РусŁacБел

Шольц: Пуцін хоча зрабіць Украіну і Беларусь часткамі Расіі

Шольц бачыць мэтай адвод расейскіх войскаў з украінскай тэрыторыі, «таму што без гэтага наогул няма пра што гаварыць». Нельга дапусціць, што «больш моцная і магутная краіна нападае на больш слабую і проста захоплівае яе тэрыторыю».

Канцлер ФРГ Олаф Шольц (справа) з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Скрыншот відэа

Канцлер ФРГ Олаф Шольц заявіў, што Уладзімір Пуцін хоча зрабіць Украіну і Беларусь часткамі Расеі. Гэта прагучала падчас сённяшняй сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, які знаходзіцца ў Нямеччыне з візітам.

«Мы будзем падтрымліваць Украіну і пра гэта трэба казаць пастаянна і ўсюды. Украіна гатовая да міру, але Украіна, цалкам зразумела і цалкам апраўдана, патрабуе, каб гэта не азначала нейкага замарожвання вайны і дыктату з боку Расеі.

Гаворка ідзе пра імперыялістычны агрэсіўны напад на ўкраінскую тэрыторыю, і таму мір і бяспека Еўропы ў небяспецы. У небяспецы, таму што больш моцная і магутная краіна нападае на больш слабую і проста захоплівае яе тэрыторыю. Планы расейскага прэзідэнта відавочныя. Проста варта пачытаць яго тэксты і паслухаць, што ён кажа. Ён лічыць, што Украіна і Беларусь павінны стаць часткамі Расеі. І напад на Украіну — гэта частка імперыялістычнай задумы. Свет гэта добра зразумеў», — заявіў Шольц.

Шольц бачыць мэтай адвод расейскіх войскаў з украінскай тэрыторыі, «бо без гэтага наогул няма пра што казаць».

Шольц чарговы раз паабяцаў, што Нямеччына будзе падтрымліваць Украіну «столькі, колькі спатрэбіцца». Ëн выказаў надзею, што вайна хутка скончыцца дзякуючы дапамозе саюзнікаў. Адносіны паміж Украінай і Германія ён ахарактарызаваў як «вельмі добрыя», піша Reform.by.

Новы пакет зброі ад Германіі будзе найбольшым за час вайны — на 2,7 мільярда еўра. Асабліва важныя — новыя нямецкія комплексы супрацьпаветранай абароны IRIS.

У сваю чаргу, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі прыгожа пажартаваў у адказ на пытанне, ці хопіць Украіне зброі для контрнаступлення: «Яшчэ некалькі візітаў, і ўсё».

У Берліне Зяленскі сустрэўся не толькі з канцлерам Шольцам, а і з прэзідэнтам Штайнмаерам. Кожны такі візіт спрыяе мабілізацыі грамадскай думкі.

Учора кіраўнік Украіны наведаў Рым і Ватыкан.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
0
Repmvf /адказаць/
14.05.2023
А хрэн яму у гнілую дупу каб хацелкак больш не было.
0
Железный Дровосек /адказаць/
14.05.2023
Может и хочет,да кто ж ему даст? Наверное, он хотел,чтоб и поганый совок не разваливался,а тот взял и гикнулся. Поэтому все свои хотения может свернуть тугой трубочкой и засунуть . ....
0
Неужели ???/адказаць/
14.05.2023
Неужели ???
Беларусь 30 лет, как часть Рссии под управлением лукашенко.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930