Знайсці
14.05.2023 / 09:549РусŁacБел

Пад Бахмутам знішчана камандаванне расійскай 4-й мотастралковай брыгады

Што яшчэ новага на вайне за апошнія суткі?

Баі за Бахмут ідуць ужо паўгода. Горад ператвораны ў руіны. Фота: 24-я мехбрыгада УСУ імя Караля Данілы

Расійскі вайсковец, сувязіст 4-й мотастралковай брыгады Узброеных сіл Расіі Андрэй Марозаў у сваім тэлеграм-канале заявіў, што 12 мая ўкраінская артылерыя накрыла штаб яго брыгады пад Бахмутам.

Забітыя камбрыг і начальнік штаба, а таксама афіцэр 2-га корпуса, у які ўваходзіць брыгада.

4-я брыгада вяла баі на поўнач ад Бахмута, замяніўшы там пашкамутаныя ўкраінцамі сілы ПВК «Вагнер».

Нагадаем, што 10—12 мая менавіта яе падраздзяленні былі выбітыя ўкраінцамі з шэрагу важных пазіцый і адкаціліся за Бярхоўскае вадасховішча на некалькі кіламетраў.

«У 4-й брыгадзе забітыя камбрыг і начштаба брыгады, загінуў афіцэр з упраўлення 2 АК, ёсць іншыя забітыя і параненыя афіцэры кіравання брыгадай, укропы [ўкраінцы] ўжо радасна пра гэта напісалі, так што гэта не навіна. Страты ў асабовым складзе ў батальёнах таксама ёсць», — напісаў Марозаў.

Пазней 14 мая гібель камандзіра 4-й брыгады палкоўніка Вячаслава Макарава і намесніка камандзіра армейскага корпуса па ваенна-палітычнай рабоце палкоўніка Яўгенія Броўкі пацвердзіла Міністэрства абароны Расіі. «Гераічна загінуў» — такую фармулёўку ўжыло расійскае ваеннае ведамства адносна Броўкі, тады як пра Макарава адзначана, што ён быў цяжка паранены і памёр пры эвакуацыі. 

З іншых ваенных навін: сёння ўначы расійскія войскі нанеслі ўдары беспілотнікамі і крылатымі ракетамі. Над Кіевам усе беспілотнікі былі збітыя, затое некалькі крылатых ракет ударыла па аб'ектах у прыкарпацкім абласным цэнтры Цярнопаль. Паведамляецца пра разбурэнні і параненых. Учора аналагічныя ўдары былі нанесены па Хмяльніцкай вобласці ў цэнтры Украіны.

А інфармаванае расійскае выданне «Коммерсант» раскрыла некаторыя дэталі збіцця двух самалётаў і двух верталётаў над Бранскай вобласцю ўчора.

«Верталёты Мі-8, якія разбіліся ў Бранскай вобласці, і знішчальнікі Су-34 і Су-35 уваходзілі ў адну авіягрупу і маглі быць збітыя практычна адначасова», — паведамляе «Коммерсант».

Паводле інфармацыі выдання, знішчальнікі павінны былі нанесці ракетна-бомбавы ўдар па цэлях на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці Украіны, а верталёты — іх падстрахаваць, каб у тым ліку падабраць экіпажы знішчальнікаў, калі яны будуць збітыя агнём праціўніка. У выніку ўсе яны былі знішчаныя, іх экіпажы, усяго 9 чалавек, загінулі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
117
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
9
Эннот/адказаць/
14.05.2023
100%, Залужного уже отыскали ?
6
Valadzimir/адказаць/
14.05.2023
Чамусьці "НН" не паведамляе важныя дэталі расейскага ракетнага удару па Хмяльніцкаму.
1
Важные детали озвучат на Нюрнбергском процессе над рашистами/адказаць/
14.05.2023
Valadzimir, а важность в чем? Что рашисты в очередной раз обстреляли город, тем самым совершив очередное военное преступление, что ставит их в один ряд с нацистами! Все важные детали озвучат на Нюрнбергском судебном процессе над рашистами и их преступлениями.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930