Знайсці
14.05.2023 / 02:065РусŁacБел

Пераможцай Еўрабачання другі раз стала шведская спявачка Loreen. У 2012-м яна выказала падтрымку Бяляцкаму

Сёлета музычны конкурс праходзіў у Ліверпулі. Спявачцы Loreen з яе песняй Tattoo найбольшую колькасць балаў прысудзіла прафесійнае журы, але і тэлегледачы ацанілі высока.

Скрын відэа трансляцыі

У 2012 годзе Loreen скарыла музычны конкурс з песняй Euphoria. У тым жа годзе яна пасля свайго выступу ў Віцебску на «Славянскім базары» сустрэлася ў шведскай амбасадзе ў Мінску з жонкай палітвязня Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук, намеснікам старшыні «Вясны» Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі беларускімі журналістамі.

Ларын падтрымала жонку Бяляцкага ў 2012-м: «Ваша змаганне справядлівае». Фота: «Радыё Свабода»

Яна выказала словы падтрымкі Алесю Бяляцкаму і іншым беларускім палітзняволеным, падпісалася пад петыцыяй аб забароне смяротнага пакарання ў Беларусі.

Спявачка цікавілася ўмовамі ўтрымання Бяляцкага ў турме, колькасцю беларускіх палітвязняў, станам захавання правоў чалавека, свабодай выказванняў у Беларусі.

Ларын назвала Наталлю Пінчук «вельмі моцнай жанчынай»:

«Я разумею, чаму Алесь вас кахае… Я вельмі спадзяюся, што ўсё наладзіцца, што яго як найхутчэй выпусцяць, зычу гэтага ад шчырага сэрца. Вельмі шкада, што такая цудоўная сям’я разлучаная, сын у адным месцы, маці ў другім, а бацька ў турме. Але ваша змаганне справядлівае».

У 2023-м, калі Loreen стала другі раз пераможцай конкурсу, Алесь Бяляцкі, цяпер ужо нобелеўскі лаўрэат, зноў за кратамі.

Другое месца на сёлетнім Еўрабачанні заняла Фінляндыя (гэта краіна атрымала найбольш балаў ад тэлегледачоў), трэцяе — Ізраіль.

У 2022-м перамогу прысудзілі ўкраінскай групе Kalush Orchestra. Але праз вайну конкурс вырашана было праводзіць у Вялікабрытаніі, чый калектыў тады заняў другое месца.

Чытайце таксама:

Ларын сустрэлася з жонкай Бяляцкага: «Ваша змаганне справядлівае»

Сёння — фінал Еўрабачання: вось топ-10 песень, якія могуць перамагчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1
3
Пурга/адказаць/
14.05.2023
Я аддаў перамогу швайцарскаму выканаўцу. У гэтай Ларын хіба што сцэнічная кампазыцыя была заліковай.
14.05.2023
Mai Vinsavanni ! Moza zonku puscjac na spatkanne....Treba skazac Bjaljackamu.
6
Valadzimir/адказаць/
14.05.2023
Да.... "Еўрабачаньне-2023" - жэстачайша-ацтойны трансгендэрны шабаш.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930