Знайсці
13.05.2023 / 21:565РусŁacБел

Зяленскі сустрэўся з Папам Францішкам і зрабіў яму незвычайныя падарункі

Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў рамках свайго візіту ў Італію наведаў Ватыкан, дзе ў Апостальскім палацы меў саракахвілінную сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам.

Фота: vaticannews.va

Гэта другая асабістая сустрэча Папы з Зяленскім пасля аўдыенцыі ў 2020 годзе і першая пасля пачатку вайны ва Украіне, паведаміла прэс-служба Ватыкана.

Падчас сустрэчы ў асноўным абмяркоўваліся гуманітарныя пытанні. Францішак запэўніў Зяленскага ў сваіх пастаянных малітвах за мір пачынаючы з лютага мінулага года.

Пры канцы сустрэчы Папа паднёс у дар Зяленскаму сімвал міру — бронзавую аліўкавую галінку, а таксама некалькі кніг і дакументаў.

Уладзімір Зяленскі, са свайго боку падарыў Святому Айцу мастацкую кампазіцыю, зробленую з пліты бронекамізэлькі, якая выратавала жыццё ўкраінскаму салдату на полі бою, а таксама карціну пад назвай «Страта», прысвечаную забойству дзяцей падчас канфлікту: на ёй Маці Божая трымае на руках цёмны контур Дзіцятка Езуса.

Чытайце таксама:

Зяленскі сустрэўся ў Італіі з прэзідэнтам краіны

«І тут я выйшаў з сябе». На блаславенне Папы Францішка прынеслі сабаку

Папа Францішак: Фінансавыя скандалы шкодзяць добраму імені Касцёла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4
0
Змееголовый конференц-зал Папы.../адказаць/
13.05.2023
але папа (намеснік бога на зямлі) наўрад ці то зразумее
што зрэшты магчыма і добра
2
Мікола Піцерскі/адказаць/
14.05.2023
У музеі поля цудаў Папы Рымскага ўжо ёсць расейскі буквар ад Коленькі. Таму ніякімі падарункамі яго ўжо не здзівіш.
3
Казік/адказаць/
14.05.2023
Чалавек, а ў чым крывадушнасць? Папа называе расею агрэсарам. Але моліцца ён за абодва бакі, як і павінен хрысціянін. Падабаецца нам гэта ці не
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930