Знайсці
13.05.2023 / 21:332РусŁacБел

У Браслаўскім раёне шэсць чалавек пацярпела пры сутыкненні мінівэна з фурай

 ДТЗ адбылося сёння каля шостай вечара на дарозе Р-27 «Браслаў — Паставы — Мядзел», паведаміла прэс-служба МУС.

23-гадовы кіроўца грузавога «Рэно» пры павароце налева не даў перавагу сустрэчнаму «Фіяту», за рулём якога быў 31-гадовы мужчына. У выніку сутыкнення кіроўца і пяцёра пасажыраў мінівэна (25, 52, 64-гадовая жанчыны, а таксама 51 і 54-гадовы мужчыны) з рознымі траўмамі патрапілі ў бальніцу.

Паводле інфармацыі Мінздароўя, пасля паўторнага агляду і кансіліуму ўрачы шпіталізавалі чатырох пацярпелых у рэанімацыйнае аддзяленне, двух — у аддзяленне хірургіі.

Ва ўсіх дыягнаставаныя траўмы рознай ступені цяжкасці, у тым ліку чэрапна-мазгавыя, спінальныя, унутраных органаў. 

Чытайце таксама:

У Лагойскім раёне мужчына загінуў, перакуліўшыся на самаробным трактары

У Мінску падлетак на ровары ледзь не трапіў пад тралейбус

У Брэсце на мужчыну абрынуўся мікрааўтобус, які ён выкарыстоўваў у якасці «донара»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
4
1
Насіцель экстрэмісцкіх вусоў/адказаць/
13.05.2023
Так эта ж тэрарызм - відзелі расцьветку па кабіне?! І на баку надпіс, канешна, проців прэзідзэнта!
1
Пень/адказаць/
14.05.2023
Пэўна кіроўца фуры шмат часу правёў за стырном без адпачынку. У такім выпадку бракуе ўважлівасьці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930