Знайсці
13.05.2023 / 19:363РусŁacБел

З Лукомскай ДРЭС масава звальняюць асуджаных па палітычных адміністратыўках

Намесніца дырэктара філіяла «Віцебскія энергетычныя сеткі» РУП «Віцебскэнерга» па ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце Вольга Гарбадзей, адкрыта паведаміла ў навіннай праграме «Віцебскі веснік», што з работнікамі, якіх асудзілі да арыштаў або штрафаў за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» і за «несанкцыянаванае пікетаванне», «працоўныя адносіны спыненыя», піша «Віцебская вясна».

Ідэолаг «Віцебскіх электрычных сетак» Вольга Гарбадзей

Ідэолаг заявіла, што «звальненне гэтай катэгорыі працаўнікоў істотнага ўплыву на працоўны працэс не мае», бо, маўляў, на ДРЭС і без іх хапае кваліфікаваных кадраў для забеспячэння бесперабойнага вытворчага працэсу. Праўда, ніякіх лічбаў не прывяла.

Між тым, колькасць звольненых на прадпрыемстве, сцвярджае «Віцебская вясна», ідзе ўжо на дзясяткі, а некаторыя работнікі Лукомскай ДРЭС сцвярджаюць нібыта, што нават на сотні. Некаторым работнікам прапануюць напісаць заявы «па ўласным жаданні», палохаючы кепскімі наступствамі ў выпадку нязгоды

З апошняга вядома прынамсі пра 5 судоў над працаўнікамі ДРЭС, затрыманымі ў мінулым месяцы. За так званае «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» траім затрыманым прысудзілі па 20 сутак арышту. Адзін з іх асуджаны за фотаздымак, які калісьці пераслаў сваёй дзяўчыне, цяпер ужо жонцы. Здымак быў з «экстрэмісцкага» рэсурсу, а на ім — выява стала і лаўкі ў белым і чырвоным колерах з Пагоняй.

Яшчэ двое асуджаных мусяць сплаціць штрафы памерам у 1110 і 2590 рублёў.

Пад увагу сілавых структур трапляюць у апошнія месяцы ў Новалукомлі не толькі супрацоўнікі ДРЭС: напрыклад, 20 сутак арышту прысудзілі хірургу Сяргею Нарэйку. Не выключана, што ён таксама страціць працу, нягледзячы на тое, што медычных кадраў у Чашніцкім раёне востра бракуе. На 15 сутак быў асуджаны і пастар Царквы Хрысціян Веры Евангельскай Аляксандр Зарэцкі.

Чытайце таксама:

Міністр культуры: Здраднікам не месца на сцэне

Прызначылі дату суда па справе Яўгена Лівянта

Віктара Бабарыку маглі перавесці ў бальніцу мінскага СІЗА — што гэта кажа пра яго здароўе?

25 мая пачнуць судзіць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яго абвінавачваюць па «тэрарыстычным» артыкуле

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
35
13.05.2023
Да хоть тысячу, оставшиеся сто будут работать 16 часов в сутки за ту же зп ) 
0
Ркуйсіо/адказаць/
13.05.2023
Ганьба. Па ўласным жаданні ісці на плаху. Хаха. Скотскі падыход бальшавікоў гпнебных!
0
Поклонник/адказаць/
15.05.2023
А Гарбадзей прямо-таки секс-бомба 🥰 Ей такая причёска очень идёт 😘
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930