Знайсці
13.05.2023 / 19:014РусŁacБел

Беларускі брэнд выпусціў кашулю з перапрацаванай кукурузы

Беларускі брэнд дызайнерскага адзення LSD выпусціў лімітаваную серыю кашуль, у складзе матэрыялаў для якіх 88% — гэта перапрацаваная кукуруза.

Марка LSD clothing была створаная ў 2016 годзе ў Віцебску і расшыфроўваецца як Lifestyle Simple Design. Галоўная фішка брэнда — калекцыі па прынцыпе канструктара, дзе ўсе рэчы лёгка спалучаюцца паміж сабой.

Што да новай кашулі, то дызайнеры сцвярджаюць, што ў яе складзе 88% — перапрацаваная кукуруза, а 12% — поліэстр.

Матэрыял рэкламуюць як прыемны навобмацак, прыдатны для алергікаў і ўладальнікаў уразлівай скуры; просты для догляду.

Акрамя таго, вытворчасць такой тканіны не шкодзіць навакольнаму асяроддзю, бо матэрыял добра раскладаецца і не забруджвае прыроду.

Чытайце таксама:

«Бабры грызлі лес, а мы падбіралі бярвенне». Беларусы робяць у Польшчы драўляныя цацкі і набіраюць у ціктоку мільёны праглядаў

«Выцінанкі купляюць і амерыканцы». Пагаварылі з мастачкай, якая зарабляе тысячы даляраў на выразанні карцін з паперы

Вядомы дызайнерскі брэнд перапрадаваў рэчы з H&M? Скандал у беларускай модзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Джокер/адказаць/
14.05.2023
10shmotifs, чаму вы такі злы? Няма ніякага "уцюхвалі". Вам робяць прапанову, а вы самі вызначаеце, купляць тавар ці не купляць.
1
Паляшук/адказаць/
14.05.2023
Джокер, Саша, менавіта, уцюхвалі: як уцюхвае Інтэграл, клеячы свае лога паверх кітайскіх брэндаў, як той жа Гарызонт, выстаўляючы кітайскі хлам за свае суперраспрацоўкі - не кажучы спажыўцам пра сапраўднае паходжанне сваёй прадукцыі. А ў вашых Маціфаў яшчэ й ганебна выкарысталі тыя сардэчкі, заламіўшы цану як на нейкі "брэнд".
Працаваць трэба, а не касіць бабло нахаляву.
Bonjour.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.05.2023
10shmotifs

А как там с бедными "пострадавшими" барменами, которые в Минске втюхивали свои коктейли по цене Монако, и собирали на ремонт новой пивнухи в Варшаве?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930