Знайсці
13.05.2023 / 16:561РусŁacБел

Саўмін засакрэціў пералік значных для дзяржавы юрыдычных асоб

Саўмін Беларусі пастановай №302 ад 11 мая 2023 года зацвердзіў новую версію пераліку юрыдычных асоб, «якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбы». Пры гэтым новы пералік не публікуецца.

Фота ілюстрацыйнае

Першы пункт пастановы, якая ўступае ў сілу 1 кастрычніка 2023 года, выдадзены з грыфам «Для службовага карыстання». У другім жа, адкрытым — толькі пералік нарматыўных актаў, якія страчваюць сілу.

Дзейная на гэты момант версія пераліку, зацверджаная пастановай Саўміна №964 ад 11 лістапада 2013 года, налічвае 86 прадпрыемстваў і арганізацый. Сярод іх такія, як БелАЗ, «Інтэграл», «Атлант», БМЗ, МТЗ, іншыя прамысловыя гіганты, прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама, Беларуськалій, шэраг НПЦ, цэментныя і цукровыя заводы, Светлагорскі ЦКК і іншыя.

Чытайце таксама:

Інфляцыя ў Беларусі зноў запаволілася

Украіна ўвяла санкцыі супраць 16 беларускіх прадпрыемстваў і адной прафсаюзнай ячэйкі

Летась істотна зменшылася колькасць банкруцтваў — Мінэканомікі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
анатам/адказаць/
14.05.2023
Не надо быть гением, чтобы знать список: пару прибыльных, а остальные - "экономические трупы", припудренные нафталином, чтобы отбить запах гниения...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930