Знайсці
13.05.2023 / 15:48РусŁacБел

Акцыю польскіх дальнабойнікаў на беларускай мяжы спынілі мясцовыя ўлады

Акцыя пратэсту на памежным пункце пропуску «Кукурыкі»(на беларускім баку «Казловічы») скончылася. Польскія ўлады прынялі рашэнне аб разблакаванні гэтага ўчастка мяжы, нягледзячы на незадаволенасць мясцовых перавозчыкаў, паведаміла Polskie Radio Lublin.

Фота: radio.lublin.pl

Акцыя пратэсту пачалася 9 мая, дазвол на яе правядзенне дзейнічаў да 9 чэрвеня. Але мясцовыя ўлады вырашылі спыніць яе раней.

«Мы азнаёміліся з меркаваннем паліцыі, — патлумачыла сакратарка Цярэспальскай гміны, на тэрыторыі якой знаходзіцца пераход, Данута Ваўчэняк. — Існуе пагроза жыццю і здароўю людзей, дарожнаму руху, акрамя таго, маюцца пратэсты мясцовых жыхароў».

Як паведамілі арганізатары акцыі, перавозчыкі будуць абскарджваць рашэнне чыноўнікаў у судзе. І калі выйграюць, то пратэст адновіцца ў панядзелак, 15 мая.

Раней урад Польшчы, улічваючы меркаванне сваіх перавозчыкаў, звярнуўся ў Еўракамісію з прапановай уключыць у новы пакет санкцый ЕС забарону на рэгістрацыю транспартных кампаній з Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

У чарзе на ўезд у Беларусь з боку Польшчы — каля 1000 фур

Польскія дальнабойнікі пачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю

Еўрапейскія перавозчыкі губляюць цікавасць да запраўкі ў Беларусі. Чаму?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера